Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Да сярэдзіны сакавіка блізу ўсе 9700 чалавек па справе БНЦ былі раскіданыя па паўночных прасторах «адзінай і недзялімай», ад Балтыцкага мора да ракі Амуру. У турме засталіся 20 асобаў, зь якіх ведамы аўтару М. Кахановіч (былы пасол польскага сойму і былы дырэктар Віленскай Беларускай Гімназіі) і Коўшык (дырэктар Тэхнікуму Сувязі ў Менску). Гэтыя 20 чалавек былі «забытыя» ў турме аж да ліпеня месяца. Праз тры дні пасьля абвешчанай імі 14 ліпеня галадоўкі ўсе 20 а 2-й гадзіне ночы 18 ліпня былі ўзятыя із камараў, пасьля чаго сьлед аб іх зьнік. Ні іхныя прыяцелі, ні семжі больш ужо нічога пра іх ня чулі.

Так загарнулася чародная крывавая балона гісторыі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

Расейска-бальшавіцкая прапаганда ўзяла пад густы абстрэл чародную «контррэвалюцыю» — БНЦ. Але неўзабаве прапаганда спынілася, бо не дасягала мэты. Пры ўсёй сваёй хлусьлівасьці, яна не магла ўкрыць праўды. Падамо адзін узор такое прапаганды. На першым зьезьдзе Саюзу Савецкіх Пісьменьнікаў Беларусі на пачатку 1934 г. загадчык адзьдзелу прапаганды ЦК КП(б)Б Д. Конік азнаёміў пісьменьнікаў з матаржяламі ў справе БНЦ. Схарактарызаваўшы «сутнасьць гэтае контррэвалюцыйнае арганізацыі», азнаёміўшы з шасьцю арганізацыйнымі пуктамі праграмы, падкрэсьліўшы, што БНЦ «займаўся ня толькі арганізацыйнымі пытаньнямі», а што ён «вёў работу ў Заходняй вобласьці з мэтай аддзяленьня часткі гэтай вобласьці ад РСФСР» і што ён «меў на мэце адабраць заваёвы Кастрычніка ад рабочых і сялян Беларусі», гэты чародны партыйны Конік падышоў да зямельнага пытаньня ў праграме БНЦ:

«На паседжаньні Цэнтру была разгледжаная й зацьверджаная праграма, якая павінна была легчы ў аснову «канстытуцыі» будучай «вялікай Беларусі».

Зямельнае пытаньне разьвязвалася праграмаю наступным парадкам:

Цьвёрда ўстанаўляўся прынцып дробнай прыватнай ўласнасьці на зямлюь гранічныя нормы колькасьці зямлі ў паасобных гаспадарках не павінны былі перавышаць 100 га» э.

Як мог рэагаваць на такую праграму наш беларускі селянін, сілаю загнаны ў калгас, які толькі й лятуцеў аб звароце гэтае собскасьці на зямлю й за што аддаў бы ўсе «заваёвы Кастрычніка» разам із заваёўнікамі?

Якія-ж былі вынікі справы БНЦ? Як вышэй адзначалася, пагром БНЦ зрабіў духовы надлом у нацыянальна-вызвольным руху. Аднак-жа народ, паклаўшы такую вялікую ахвяру на алтар свабоды, ня спыніў свайго поступу. У выніку гэтага змаганьня ён глыбей пазнаў сваю сілу і ацаніў значаньне арганізаванасьці. Ён больш выразна правёў мяжу паміж сваім і чужым. Ён вырас як духова, так і палітычна.

І сяньня нацыянальны актыў у новых абставінах змаганьня ў глыбокім падзямельлі зьбірае й гартуе сілы ды чакае з глыбокай верай у сваю праўду на новы, трэйці паварот кола гісторыі, які вызначыць ягоны лёс.

Або жыць вольным, або памерці ў змаганьні!

Поделиться с друзьями: