КАЛІ Б ТЫ БЫЎ ДАЛЁКІКалі б ты быў далёкі,Мой сьпеў рыдаў бы нема,Твае б я чула крокіПаўсюдна, неадменна.Твае б я чула словыІ плакала б натхнёнаІ я была б шчасьлівайУ горычы штодзённай.Калі б ты быў далёкі,Я цалавала б кветкі,Твае б лавіла згукіУ маркатаньні ветру,Заломваліся б рукіУ роспачы маўклівай.Калі б ты быў далёкі -О, я была б шчасьлівай!Калі б ты быў далёкі.А ты жахліва блізкі,Бы зьвер мільёнавокіЛя бэзавай калыскі,Як сонца не за хмуркай,А побач і навокал,Як вока для кузуркі,Што заляцела ў вока.Калі б ты быў далёкі,Бы ў небе касманаўты,Ня пекліся б апёкіТам, дзе мяне кранаў ты.І ты б ня біўся токам,Такі жахліва блізкі,І я б раўла аблокам,Яктала да вятрыскі,Качала б голай лыткайУ жалю і ў журбеІ неймаверна брыдкайБыла б сама сабе.КОЦІКІВы чулі, як сьпяваюць коцікі,І асабліва — удваіх?Ім непатрэбныя наркотыкі,Ім дастаткова іх саміх.І сэрца поўніцца пяшчотаюЙ красою навакольных зьяў,Імкнецца за кацінай нотаю,І разам зь імі кажа:МЯЎ!БЕРАЖЭЦЕ ЗУБЫ!Я мыкала ў трубку стараннаЗ усьмешкаю скрыўленых губ,І ты зразумеў, мой каханы,Што сёньня мне вырвалі зуб.І я засталася бяз зуба.Цяпер ён чакае мянеЎ тым месцы, дзе мы з табой, любы,Бываем пакуль толькі ў сьне.А сьніцца нам змрочная сьцежка,І зорачкай зьзяе над ёйДзявоча-бяззубая ўсьмешкаЗ прыгожай і чыстай душой.БАЛЕРЫНАСем гадзін. Тэатар поўны гледачамі,Быццам бочка - селядцамі, людзі пільнаСочаць, як пакутна поўзае па сцэнеБалерына са зламанымі нагамі.Дырыжор бязрукі, палку ўзяўшы ў зубы,Мітусіцца перад скурчаным аркестрамЭпілептыкаў і паралізаваных,Што ўхапілі канвульсіўна інструмэнты.Гледачы ўсе спрэс глухія і сьляпыя,І тэатар за часоў НапалеонаЗруйнаваны безнадзейна назаўсёды.А пад стольлю на паўвыскубаных крылахСумна лётае здань нейкай іншай зданіІ палохае бядачку балерыну,Балерыну са зламанымі нагамі.А са столі я крычу пра злую долю,Зачапіўшыся нагой за жырандолю,Я крычу ня ролю.Я крычу ад болю.ЛІСТЯ пішу гэты ліст у ААНКаб атрымаць дазволЗабіваць сатурніян.Гэта яны, сатурніяне праклятыя,Ва ўсім, ва ўсім вінаватыя.Гэта ад іх усе пошасьці й хваробы,Усе недароды і ўсе недаробы,Ад іх усе вырадкі і ўсе ўрады,Усе прафсаюзы і гіт-парады.Гэта ад іх завёўся жук калярадзкі,Юры Шаўчук і Аляксандар Градзкі.Гэта яны пад рознымі імёнаміПлююць і сьмецяць пад антычнымі калёнамі.І я ненавіджу іх усім сваім сэрцам,Пырскаю ў іх газавымі балёнчыкамі зь перцам.А яны бываюць у форме і ў падвале(Аднойчы яны мяне нават арыштавалі),А яшчэ яны бываюць з хаерамі і з іракезамі,З устаўнымі зубамі, на катафалках і з пратэзамі,Але я бачу іх на кожным кроку,Бачу наскрозь і з кожнага боку,Гэта яны, ненавісныя сатурніяне,Атруцілі ваду ў Ціхім акіяне,І калі вы гэтага ня бачыце ў вашым ААНе,Дык можа, вы ў ім таксама сатурніяне!Я не магу вам даслаць гэты ліст.Няхай яго атрымае Грынпіс.Такі ж зялёны,Такі ж шалёны,Ён зразумееМае праклёныПа-своймуІ дасьць мнеАбойму.Цалую й бяру ў абдойму.Забойца сатурніян,Нехта Напалеян.ДЗІЎНЫ ЗЬВЯРОКНейк прывезьлі ў наш зьвярынецВельмі дзіўную жывёлу.Вочкі-сонейкі са скрыніАглядалі ўсё наўкола.Футра зьзяла, быццам поўняНад блакітнымі палямі.Вось які зьвярок цудоўныПасяліўся побач з намі!Толькі лапкі аб падлогуДа крыві ён абівае,І яму на дапамогуВартаўнік не пасьпявае.Скурка тонкая празь меруІ ад дотыку рукіРвецца горай за паперуІ паўзе ва ўсе бакі.А ад позіркаў цікаўныхЁн сумуе і марнее,І ад розных смачных страваўНа мытуху ён хварэе.Ён нагадвае камэту,Закапаную ў пясок.А чаму - каб хтосьці ведаў,Каб хоць трошкі дапамог...ГІМН МЭДЫЦЫНЕБлізка, блізка час перамогі!Мэдыцына ўратуе ўсіх.Пабяжыць упрыскок бязногі,І разумным зробіцца псых.І ніхто не памрэ ўжо болейСа шматлікіх прыгожых нас.У каханьні, скоках, футболеБудзем бавіць шчасьлівы час.Паляцім на Марс і Вэнэру,Як ня стане дзе жыць на Зямлі,Зьнішчым там і грып, і халеру(Што, дарма б мы туды прыйшлі?)Абжывем далёкія зоры,Разьліемся ня горш за моры.Будзем жыць на Кентаўры, у Рыбах,На мільёнах розных плянэт,Аж пакуль не адбудзецца выбух -ВЯЛІКІДЭМАГРАФІЧНЫВЫБУХ! – І ў выніку гэтага выбухуНе народзіцца новы сусьвет.А ў гэтым новым сусьвецеЎ нас народзяцца новыя дзеці,Толькі гэта ня страшна, бо ў імМесца хопіцьдакладнаўсім.КІНЖАЛМне хтосьці спаць перашкаджаў.Я выцягнула свой кінжал.Ад сэрца — дзякуй! — асеціну-кавалю.Цяпер я вельмі добра сплю.