* * *свет зачыніўсяадплывае спакойнае небаі закрываўленыя цягнікінабліжаюцца да бязлюдных гарадоўтаўсцеюць непатрэбныя вароныварожкі сядзяць на пустых картахдзе агонь дзе хлеб салёны дзе жэсттвой жэст абарваны ў чужым паветрыдзе возера каменнае нядаўна так зялёнаедзе ціхія вершыдзе праўдзівая твая лірыкадзе наша месца глыбокаедзе нашы сны спакойныядзе мыдзе тыдзе яразглядаюсяпульсуюць вуліцысвятло ў сутаргахнепатрэбнасць у маіх рукаху мяненяпрошаныя нявыйграныя дніі мой голас дзікітаксама непатрэбныпяскі ляцяць у дальзоры ў пажарахрака нясе мяне ў вір...* * *Не гаварыШто прайшла вяснаНе гаварыШто забрала ракаНашы мары і кветкі.ГляньУ цені нашай восеніРодзіццаПарастак зеленіНадзеіЯшчэ заранаНа промень сонцаАлеУжо дрыжыць у паветрыТолькі нам відочнаяВясёлка Заменімся мы У іграючыя колеры Або ў кветкі Або ў птушкі Або ў песні Песні разлівістыя Песні ціхія-ціхія Мы створым музыку Арыгінальную Непаўторную Нашу ўласную.ПлывуцьНабіраюць румянцоўНашы думкі...* * *праплыла па вячэрнім небеАднакрылая птушка.Праспяваў за маім акномСамотны вецер.Незнаёмы падарыў мне сённяДзевяцімесячны каляндар... без вясны...* * *Ёсць берагДа якога ніколі не дойдзешЁсць праўдаЯкой ніколі не знойдзешЁсць словаЯкога ніколі не ўчуеш... Сабраў ты ўсё І позірк людзей Нібы шчаслівых І стыд сяброў Нібы шчыры. У кішэні тваёй Многа дробязі На якую размяніў ты Сваё жыццё.Дзе гэта дарогаЯкая была тваім сномДзе расплылісяДзе патануліТвае мары і думы? Перад табой папялішча...* * * ад’язджаючымёсць такая пара перад ад'ездам калі выходзіцца з доўгага маўчанняу спакойнеба не змяняеццаідзешголас вуліцы мяшаецца з чырвоным сігналамкава папяроса без смакупаўслова чужым адыходзячы ад стала і гэта ўжо нічога не значыцьпераходзіш на другую вуліцубетон чыстыа нагам як зломленым кветкамхочаш злавіць толькі адзін след хоць такога следу нямаі ступіць на іншую дарогутрымаешся ценю свайго хоць ведаешшто твой цень гэта не тыдобра ведаеш як мураваць памяць белай цэглайі чытаць з акцёрскіх вачэйдобра ведаеш як замкнуць вокапераступаючы яшчэ адзін парогёсць такая пара перад ад’ездам* * *Калі блізкі зраніць цябеМаўчы...Калі згасне апошні прамень надзеі ў тваім сэрцыМаўчы...Калі ўпадзеш ў палон бурыМаўчы...Калі тоне твая лодкаМаўчы...Калі любіш паэзіюМаўчы, не гавары нікому...* * *з вуліц з небаз...з пекла...і прадчуванняў................................. мой вершСловаЯк цяжка цябе знайсціУ гэтым гоманеТупее слых... А калі прыйдзе да цябе слова Вышапчы яго як найцішэйБо ў гэтым гоманеТупее слых...* * *паэты паміраюць тадыкалі першы раззаблудзіць жывое словаі разаб’ецца пшанічнае рэхааб каменьпаэты паміраюць тадыкалі ўсміхаецца добры час для паперыпаэты паміраюць тадыкалі знойдзены дакладныя адрасы сытыя жэстыпаэты паміраюць тады калі нараджаюцца чорныя лістапады – – –* * *Лістапад расплыўсяЯк вулканічная лаваШто зраўняла прастор.Лістапад расплыўсяЗраўняў ўсе мае дні.Дні мёртвыяДні неспакойныяДні без дзён і начэй.Мёртвы мозг цяжыцьТрохвугольнікам молатых каменняўПульс перастае біць...Лістапад, я люблю цябе...a* * *іконалістападаўскі снегблакітны ранаксон аднакрылы і лёгкіу блакітным люстрыстаюхвіліна прыгажосціакіян хараствахвілінаверу ў вечнае хараствоверу ў адно нявыказанае словаверу ў белае маўчанневечар у Бельску — камень і крыжвечар у Бельску — блакітны туманБельск — ікона малітва сон жыццё* * * Прысвячаю БельскуМой родны горрад маленькіМаленькіЯк кропля дажджуЖыццё кроплі дажджуКароткаеЯна расплываеццаПерастае існавацьКалі ўпадзе на зямлю. Мой родны горад Малы Як кропля дажджу Але Не расплывецца ён ніколі Не знішчыць яго бура Агонь не спаліць.Горад мойТвае вузкія вуліцыПоўны людзейЛюдзей старыхІ дзяцейЯк добраУліццаУ раку старых людзей і дзяцейУдыхацьПаветра.Дрэва без кораняУсыхаеЧалавек без паветраУмірае.* * *у Бельску старая музыкалагодны час — л е т азабытая царквадайсці да Першага слова малітвы* * *Калі загіне сонІ ноч перастане быць ноччуКалі рассыплецца над табой зорнае небаА зямля звулканіццаТы думаешТам маё месцаДзе ходзяць цені маіх продкаўТам маё месцаДзе родная хата прыснула над ракойТам маё месцаДзе блізкія дзеляцца духмяным хлебамА тутТы адкідаешРассыпаеш як пясокСвае думкіІмкненніТы будуеш шкілет хатыЯкая згубіць цябеЛанцуг усё мацнейЦягне цябе да днаГлыбокага мораМора людскіх спраў...* * *прадчуваннесхаванае ў хмарах хтось сказаўтрэба лячыць гэты домдзе дзень шукае дняа ноч шукае ночыпахне хлеб з яшчэ адным уколампраўдзівы дождж не падаедуэт чорна-белых ценяўблудзіць у чырвонай пасцелі хтось сказаўвокны ў гэтым доме хварэюцьтрэба чыстай рукойратаваць і вокны і вочыпрашаптаць забытую малітву на хлеб на соль на вас усіхякіх ужо няма* * *даспяваю ў халодным валоссіяшчэ іграю прыжмуранымі вачымашэрымі рукамі падкідваю няскончаныя размовытонкія як трэція байкіпоранак разліўся ў цёмныя трохножныя сталыяк выстаяць мне ў дзверах нарыхтаваных у замкнутасць сну?пачатак супакою аднаго неба і адной зямліі перашуканы час у аслупянелай шапцытакая ноч — калі дрыжаць сценыЗ падарожжаЯ так баяласяІ дзверы зрабіліся сцянойЯ так баяласяІ ўсё прайшлоУчора падарожжаА сённяНяма дняТолькі карціна ў кіноРодны бацька прайшоўПобачСябрыМы добра гуляліІ дзверы зрабіліся сцянойІ ўсё прайшлоЗаграймаПаваражымаУ картыУ гэтым горадзе чужым і блізкім...