Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лісты не спазняюцца ніколі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Слухай, ты, - азвярэў Пятро, ты пра яе такія словы кінь. Іначай не дуб ляжаць будзе, а ты.

– Ды я нічога. Толькі д'ябал цябе ведае, што ты за чалавек. Другі год жывеш - хоць бы вокам на каго другога паграшыў. Я, бывала...

– Вось таму што ты "бывала", і яна ад цябе "бывала". А мне іншыя без патрэбы. А і то дагэтуль ачуняць ад радасці не магу, што яна са мной.

– Ну і дурань, - сказаў Прахор.

Абодва маўчалі. Потым Прахор раптам страпянуўся:

– Фу ты, чорт, і пацягнула ж мяне на такім месцы скаромныя размовы весці.

– Так, - сказаў Пятро, - гэта ўсё адно што на могілках лаяцца.

– Ты тады яшчэ хлапчуком быў, - нечакана сур'ёзна сказаў Прахор, - а я ўсё гэта вельмі добра памятаю. Вось тут, на гэтым самым месцы, іх і наздагналі. Хлопцы якія былі! Унь там адзін танк гарэў, там - другі, а там яшчэ два поруч. Гар такі густы, я потым два дні чорным смаркаўся... Пабілі іх усіх. Раніцай бабы пайшлі, а рабяты навалам ляжаць. З усёй вёскі радно сабралі і іх, голых, у тое радно абшылі: і рускіх, і нашых, і татараў. Усіх разам - Бог на тым свеце разбярэцца, хто чый.

– А тут у іх супрацьтанкавая стаяла, - задумліва сказаў Пятро, - яе потым яшчэ ў патрызанскай майстэрні рапаравалі, ставілі на колы ад сеялкі.

– Цыбульная артылерыя, - усміхнуўся Прахор, - і як гэта толькі рабяты не баяліся пакалечыцца, з такіх гармат страляўшы. Верыш - замест замк'a лапкі сталёвыя прыстасаваны, і ў іх здаравенны цвік ходзіць. І па таму цвіку, адышоўшы ўбок, драўлянай чакухай - жмяк!

– Што маці па гэтых рабятах паплакалі, што жонкі, - сказаў Пятро, - і адшукалі, пэўна, не ўсіх, той-сёй дагэтуль у балоце, напэўна, ляжыць. І горш за ўсё, што і адшукаюць яго калі-небудзь у тарфяніку нязменным. Як мумію, пра якую ў пятым класе вучаць. Памятаеш, як на Папараці чалавека раскапалі. Увесь цэлы - толькі нос сплясканы: торф ціснуў.

– Так, семнаццаць год для такога - глупства.

Яны выйшлі на паляну, калі яна пачынала невыразна ружавець у чаканні сонца. За палянай стаяў вялізнай рагаткай непраўдападобна зграбны дуб. Частка галін на адной яго развіліне пачала ўсыхаць, але гэта не брыдзіла дрэва.

Асабліва зараз, у перадсонечны час, поўны чакання цеплыні і пяшчоты.

Дуб злёгку шавяліў лісцямі, быццам пацягваўся, стрэсваючы з іх расу.

– Уа-ля, люблю-у, - сонна буркатнуў недзе ўбаку начны ляляк, відаць, укладваючыся спаць.

І, быццам у адказ яму, радасным, умытым, свежым голасам залікавала ў дубовай лістоце нейкая птаха, раздзіраючы ўсё сваё маленькае цельца. Не таму, што хтосьці чуе, а з адного толькі палкага жадання жыць.

І дуб увесь салодка страпянуўся: на самую верхнюю, малюсенькую яго галінку ўпаў аранжавы адбітак сонца.

Яно ўзыходзіла, яшчэ не калматае, як удзень, а проста белае. Праменні яго беглі па галлі ўніз, але збоку здавалася, што гэта сам дуб у нецярплівым чаканні пяшчоты цягнецца ўгору, імкліва вырастае, падстаўляючы пад праменні ўсё новыя і новыя галіны.

І ён увесь зазіхацеў аранжавымі, зялёнымі, светла-малінавымі іскрамі-агеньчыкамі.

– Святкуе, - сказау Пятро, - не адчувае.

А іскры беглі па галінах, ахапляючы ўсё магутнае дрэва суцэльным карагодам ззяння. І гэта ззянне пералівалася ўсё ніжэй і ніжэй, не згасачы. Быццам самае жыццё іскрамі свайго полымя абмывала дрэва,абяцаючы яму жыццё бясконцае.

Не магу, - сказаў Пятро, апускаючы сякеру, - сам сячы.

Прахор папляваў на рукі, намеціў на ствале месца ў тым баку, куды павінны быў упасці дуб, і стаў рабіць першую засечку.

Гукі сякеры, сухія і бязлітасна выразныя, напоўнілі крону, расісты абшар сівой паляны, лес вакол яе. Дыхнуў лёгкі парыў ветрыку, і лісты дуба на хвіліну здрыгануліся, быццам ён хацеў прасіць аб літасці, ды потым раздумаў - з гордасці.

Чужыя, подла чужыя таму лікаванню жыцця, якое гучэла ў птушыных галасах і свяцілася ў іскрах расы, гукі знішчэння гулка і мёртва луналі ў лесе.

Яшчэ некалькі імгненняў, і ўсё было б скончана - лесарубы ўзяліся б за пілу, - але раптам сякера Прахора нечакана лёгка, па самы абух, увайшла ў драўніну. Лесаруб выдраў яе, і з адтуліны хмаркай узляцеў тонкі, як споры папараці, карычняваты пылок.

– Прагніў, сволач, - сказаў Прахор.

Не лайся, - адрэзаў Пятро і нахіліўся, калупаючы палкай у ране. Абламаў некалькі кавалкаў кары, выграб жменьку пацярухі, выпрастаўся, глянуў угору. І нарэшце працадзіў з пагардай:

– Сказаў яшчэ. Дуб - і каб прагніў. Гэта ў ім дупло.

І прыбавіў:

– Ачысціць трэба было б. Невядома ж - ці вялікае, ці малое.

І сам узяўся за сякеру, гуляючы ўвагнаў яе ў дрэва па восі: ад засечкі да жарала дупла.

Ляцелі кавалкі кары, трэскі. Паступова, святлеючы па краях здаровай карой, ачышчалася пашкоджанае

месца. Яно мела форму сігары.

Пятро пачаў кароткімі точнымі рухамі выкалупліваць з драўніннай раны зляжалую пацяруху. За ёю пайшлі бялявыя пласты птушынага памёту, перамешаныя з пер'ямі. І раптам, калі дупло было ўжо зусім ачышчана, да ног Пятра выкаціўся жухлы шар, падобны на камяк мінулагодніх лісцяў у вожыкавым гняздзе, пад вываратнем.

– Гэта што яшчэ за дрэнь, - капнуў яго ботам Прахор.

Лёгка разваліўся ад удару бясфоменны камяк. Стукнула аб корань дрэва бляшаная каробачка. Фарбу на ёй яшчэ не паспела з'есці да канца ржа. Пятро падняў каробачку.

– Кінь ты яе, Пятрусь, - папрасіў Прахор, - можа, дрэнь якая. Тузане - і пойдзеш на той свет, да Абрама па піва.

Пятро, не случаючы, адчыніў каробачку, выцягнуў скрутачак, разгарнуў.

Праз пяць хвілін ён сядзеў на пукатым корані, а Прахор заглядаў у лісток праз яго плячо...

...Маўчанне перапыніў Прахор:

– Н-так, былі справы.

– Шкада, мяне там не было, - сказаў Пятро, - я б гэтым хлопцам не даў загінуць. Дрыгва ж праходная. Ах, сволачы, як яны над нашым братам!

– І адрас ёсць?

– І адрас ёсць. Гэты ліст абавязкова адаслаць трэба.

– Ды іх і ў жывых нікога няма, напэўна. Тулу - сам ведаеш, абложвалі.

– І ўсё адно трэба. Ты падумай, як яны чакаюць, калі жывыя. Пакуль пахавальнай няма ў руках - не стамляецца чакаць чалавек. Хоць усё жыццё.

У жэстах Пятра, у яго няспешнай грунтоўнасці і паважнасці, у важкіх словах заўсёды было нешта такое, што прымушала людзей падпарадкоўвацца яму, нават калі яны былі пажылымі. Прахор не быў выключэннем і таму хітнуў галавою, згаджаючыся.

Поделиться с друзьями: