Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Замова, якая сапраўды даволі проста адштурхоўвае богарта, патрабуе значнай напругі розума. Справа ў тым, што ёсць нешта, што сапраўды забівае богарта – смех. Адзінае што трэба зрабіць, гэта прымуцсіць яго перавараціцца не нешта смешнае.
– А цяпер, паспрабуем без палачак патрэніявацца вымаўляць саму замову. Паўтарайце за мной... Рыдзікулюс!
– Рыдзікулюс!- паўторылі следам вучні.
– Добра,- прамовіў прафесар Люпін,- Надта добра. Але да жалю, гэта самая лёгкая частка. Справа ў тым, што адной замовы не дастаткова. І тут надыходзіць чарга Нэвіла.
Шафа зноў падскочыла, але яшчэ мацней падскочыў Нэвіл, які выглядаў так, бы ішоў на шыбеніцу.
– Добра, Нэвіл,- спытаўся прафесар,- перш-наперш: ці не падкажаш, чаго ты баісся больш за ўсё ў свеце?
Вусны хлопчыка заварушыліся, але гуку не было чуваць.
– Не разумею, што ты казаў, Нэвіл?- вясёла прамовіў Люпін.
Нэвіл з дзікімі вачыма, азірнуўся навокал, бы патрабуючы ў сувучняў дапамогі, а потым вымавіў крыху грамчэй чым шэптам:
– Прафесар Снэйп.
Амаль ўсе прысутныя засмяяліся. Нават Нэвіл і той вінавата ўсміхнуўся. Толькі Люпін выглядаў задумліва.
– Прафесар Снэйп... хммм... Нэвіл, я ведаю ты жывеш разам з бабуляй?
– Ну...так,- нервова прамовіў Нэвіл,- але мне не хачацца, каб богарт перавараціўся і на яе.
– Не, не, ты аніправільна мяне зразумеў,- усміхнуўся прафесар.- Ці не мог бы ты паведаміць нам, што звычайна носіць твая бабуля?
Нэвіл моцна здзівіўся, але адказаў:
– Ну... яна заўжды носіць капялюш. Высокі такі з пудзілам каршака на вяршыні. У доўгую сукенку... часцей зялёную... і адчасу шалік-лісу.
– А торбачка?- падказваючы, спытаўся Снэйп.
– Адна, вялізная, чырвоная.
– Добра,- прамовіў прафесар Люпін.- А ці добра ты памятаеш, як выглядае гэтая вопрадка? Ці зможаш яе ўявіць ў сваім розуме?
– Так,- няўпэўненна адказаў Нэвіл, значна зацікаўлены тым, што будзе далей.
– Калі богарт вырвецца з шафы і пабачыць табе, ён адразу ператварыцца на прафесара Снэйпа,- тлумачыў Люпін.- Ты павінен будзеш ускінуць сваю палачку... вось гэдак... і ўсклікнуць “Рыдзікулюс”... а потым цвёрда сканцэнтравацца на адзенні сваёй бабулі. Калі ўсё будзе, як трэба, прафесар Снэйп будзе вымушаны апрануцца ў капялюш з каршаком, зялёную сукню і ўзяць ў рукі чырвоную торбачку.
Адчуўся грымотападобны рогат. Шафа заварушылася мацней.
– Калі ў Нэвіла ўсё атрымаецца, богарт прымецца па чарзе за кожнага з нас,- дадаў Люпін.- Таму зараз я жадаю, каб кожны з вас хуценька прыпомніў, чаго ён баіцца больш за ўсё ў свеце і ўявіце, якім чынам, вы б прымусілі ператварыць яго на смешнае...
У пакоі запанавала цішыня. Гары пачаў разважаць... А чаго ён баіцца больш за усё?
Першы, хто прыйшоў на яго думку быў лорд Вальдэморт... Вальдэморт, які вярнуў сабе сапраўдную моц. Але не паспеў ён пачаць планаваць контратаку на богарта-Вальдэморта, як жахлівы вобраз усплыў на паверхні яго розуму...
Гніючая, бліскучая рука, слізгаючая ў рукаў чорнага плашчу... доўгі засмоктваючы ўздых нябачных вуснаў... праніклівы холад і адчуванне патанання...
Гары ўздрыгануўся і азірнуўся, спадзяючыся што аніхто не заўважыў. Большасць вучняў стаялі заплюшчыўшы вочы. Рон мармытаў сабе пад нос: “Няхай у яго адарвуцца ногі”. Гары быў ўпэўнены, што ведае аб чым зараз думае яго сябра. Той жудасна баяўся павукоў.
– Ці вы гатовы?- спытаўся прафесар.
Гары адчуў, што яго хістае ад жаху. Ён ня быў гатовы. Ён ня мог уявіць, як зрабіць дэментара меньш жудасным. Але пасаромеўся папрасіць больш часу, таму разам з усімі хістнуў галавою, падкасваючы рукавы.
– Нэвіл, мы зараз адыйдзем,- падтлумачыў прафесар Люпін.- Ты будзеш стаяць самотна, добра? Я буду клікаць кожнага па чарзе... так, ўсім адыйсці, каб было бачна толькі Нэвіла...
Усе прысутныя адступілі, прытуліўшыся да сцяны і пакінуўшы ля шафы аднаго Нэвіла. Той выглядаў бледным і напалоханым, але падкасаў свае рукавы і ўзняў палачку у стане гатовасці.
– На лік “тры”, Нэвіл,- паказваючы палачкай на ручку шафы, усклікнуў прафесар.- Раз... два... тры... давай!
Струмень іскраў стрэліў з палачкі Люпіна і націснуў на ручку. Шафа адчынілася. З яе выйшаў гарбаносы і пагрозлівы прафесар Снэйп і бліснуў вачыма на Нэвіла.
Нэвіл ўскінуў палачку, але ня змог вымавіць ані гука. Снэйп кінуўся на яго, выцягваючы нешта са свайго адзення.
– Р-р-рыдзікулюс!- прапішчаў Нэвіл.
Адчуўся нейкі шум, накшталт свісту бізуна. Снэйп спатыкнуўся. На ім была доўгая зялёная сукунка з карункамі, вялізны капялюш з пакоцаным моллю каршаком на вяршыні, а у руке хісталася вялізная барвяная торба.
Адчуўся рогат, богарт збянтэжана супыніўся.
– Парваці! Пайшла!- крыкнуў прафесар.
Парваці рушыла наперад, сціснуўшы зубы. Снэйп развярнуўся на яе. Зноў адчуўся свіст і на яго месцы апынулася загорнутая ў акраваўленыя бінты мумія; яе сляпы твар павярнуўся да Парваці і мумія рушыла да дзяўчынкі, вельмі павольна перасоўваючы свае ногі і цягнучы да яе туга забінтаваныя рукі...
– Рыдзікулюс!- усклікнула Паціл.
Бінты на нагах муміі раскруціліся, яна заблыталася ў іх і павалілася тварам на падлогу, а яе галава адляцела вонкі.
– Шымас!- прароў Люпін.
Фініган імгненна памяняўся месцамі з Парваці.
Зноўку свіснуў бізун! Там дзе імгненне таму ляжала мумія, паўстала страшэнна худая жанчына з валоссем да падлогі і тварам зялёнага адцення. Гэта была Бэншы. Яна адчыніла свае вусны і пакой напоўніўся доўгім незямным лямантам, што прымусіў уздыбіцца валасы Гары...
– Рыдзікулюс!- крыкнуў Шымас
Бэншы выдала рыпучы хрып і схапілася за горла, яе голас знік.
Свіст! Бэншы ператварылася на пацука, які ганяўся па коле за ўласным хвастом, потым... Свіст! І гэта ўжо грымучая змяя, што ізгінаючыся паўзла наперад... свіст!... і на падлозе ляжала толькі налітае крывёю вока.
– Ён заблытаўся!- крыкнуў Люпін.- Хто наступны! Дын!
Той паспяшаўся наперад.
Свіснуў бізун і вока пераварацілася на адрэзаную руку, якая развярнулася і папаўзла да Дына, рухаючыся пальцамі, бы краб нагамі.
– Рыдзікулюс!- уз’енчыў Томас
Адчуўся пстрык і рука трапіла ў пастку.
– Выдатна! Рон, ты наступны!
Той рушыў наперад.
Зноўку свіснуў бізун!
Даволі шмат людзей усклікнула ад жаху, калі на падлозе апынуўся вялізны пакрыты валасамі шасціфутавы павук, які рушыў ў бок Рона, пстрыкаючы клюшнямі. На дзелю секунды Гары вырашыў, што Рон застыў з жаху. Але...
– Рыдзікулюс!- прароў Рон і ногі павука кудысь зніклі, ён скочыў і пакаціўся да Лавендры, якая віскнула і адбегла ў бок. Павук спыніўся ля ног Гары, ён падняў сваю палачку, але...