Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Знайшлі што-небудзь, прафесар?- спытаўся шэптам хлопец.
– Ані, а ў цябе як?
– Усё пад кантролем, сэр.
– Добра. Думаю ўжо ня мае сэнсу будзіць іх зараз. Я знайшоў часовага апекуна для Грыфіндорскай Вежы. Заўтра з ранку адвядзеш іх туды.
– А Тлустая Пані, сэр?
– Хаваецца ў мапе Эгрылшыра на другім паверсе. Магчыма яна не пусціла Блэка ў Вежу без паролю, таму ён атакаваў. Яна зараз вельмі апанурана, але як толькі супакоіцца, я папрашу містэра Філча адрэстаўраваць яе.
Гары адчуў, як уваходныя дзверы расчыніліся і ў Зале адчуліся нечыя крокі.
– Містэр дырэктар?- адчуўся голас Снэйпа. Гары ляжаў не варушачыся і прыслухоўваўся.- Мы перагарнулі ўвесь трэцці паверх, там яго няма. Філч пераглядзеў усі падзямеллі, таксама ані.
– А як з астранамічнай вежай? Пакоем прафесаркі Трэлані? Савятняй?
– Абшукалі...
– Добра, Северус. Насамрэч я і не чакаў што яго зловяць.
– А у вас маюцца меркаванні наконт таго, як ён сюды трапіў,- спытаўся Снэйп.
Гары крышачку адняў галаву ад рукі, каб чуць абедзвюма вушамі.
– Шмат, Северус. І кожнае наступнае неверагодней за папярэдняе.
Хлопчык на дзелю адчыніў вочы і зірнуў туды, дзе стаялі суразмоўцы; ён ўбачыў спіну Дамблдора, твар Персі і профіль Снэйпа, які выглядаў разлютаваным.
– Ці памятае містэр дырэктар нашу размову... эээ... на пачатку году?- ледзь раскрываючы вусны, быццам жадаючы, каб яго не пачуў Персі, прамовіў Снэйп.
– Так, Северус,- адказаў Дамблдор і ў яго голасе адчуліся ноткі непакою.
– Мне здаецца... практычна немагчымым... каб Блэк трапіў у школу без дапамогі адсюль. Я выказаў сваю заклапочанасць, калі вы прапанавалі...
– Я ня веру, каб гэты чалавек дапамог Блэку трапіць ў замак.- адказаў Дамблдор і зрабіў гэта такім тонам, што адразу было зразумела – тэма закрыта.- А цяпер мне трэба спусціцца да дэментараў. Я абяцаў паведаміць ім, калі наш пошук будзе завершаны.
– А хіба яны не пажадалі вам дапамагчы, сэр?- спытаўся Персі.
– Зразумела ж,- халодна адказаў Дамблдор,- Але, кажу вам, што ані водзін з іх не ступіць у межы замку, пакуль я дырэктар.
Персі выглядаў злёгку збянтэжаным. Дамблдор рушыў з Залы хуткімі і ціхімі крокамі. Прафесар Снэйп пастаяў, крыху незадаволена гледзячы яму ўслед, а потым таксама рушыў вонкі.
Гары зірнуў у бок Рона і Герміёны, іх вочы таксама былі расплюшчаны і адлюстроўвалі зорнуў столю.
– Што вы думаеце на гэты конт?- ледзь раскрываючы рот спытаўся Рон.
Наступныя колькі дзён ў школе адзінай тэмай для размоваў быў Сірыюс Блэк. Тэорыі, яго пранікнення ў замак былі адна дзічэй за другую; Ханна Эбат з Хафлпафа распавядала на Зёлазнаўстве, усім жадаючым, што Блэк трапіў у Хогвартс ператварыўшыся на квітнеючы куст.
Карціну Тлустай пані знялі са сцяны і замянілі на сэра Кэдагана з яго тлустай шэрай лашадкай. Але ніхто ня быў шчаслівы з гэтай нагоды. Палову часу Кэдаган праводзіў запрашаючы вучняў на бойку, а другую ў выдумленні недарэчных складаных пароляў, якія мяняў двойчы на дзень.
– Ён шаленца кусок,- люта выказваўся Шымас Фініган Персі,- ці нельга яго замяніць?
– Нажаль ніхто з карцін не пажадаў гэтым займацца,- адказаў Персі,- напалохаліся здарэння з Тлустай Пані. Сэр Кэдаган, быў адзіным хто меў адвагу і сам вызваўся добраахвотнікам.
Але сэр Кэдаган непакоіў Гары значна меньш. Цяпер за ім паўсюль уважліва сачылі. Хтось з настаўнікаў увесь час знаходзіў прычыну, каб прайсці з ім па калідоры, а Персі Візлі бегаў за ім хвастом (хутчэй за ўсё, лічыў Гары, па загадзе сваёй маці), як вельмі ганарысты вартаўнічы сабака. У рэшце рэшт, яго выклікала ў свой кабінэт прафесарка МакГонагал і глядзела на яго з такім змрочным тварам, быццам хтосьці вінен быў памерці.
– Няма сэнсу хаваць гэта ад вас далей, містэр Потэр,- пачала яна вельмі сур’ёзным тонам,- я ведаю, што для вас гэта будзе сапраўдным шокам, але Сірыюс Блэк...
– Я ведаю, што ён палюе на мяне,- стомлена адказаў Гары.- Я выпадкова чуў размову бацькоў Рона. Вы ж ведаеце містэр Візлі працуе ў Міністэрстве Магіі.
Прафесарка МакГонагал здавалася, моцна здзівілася. Яна глядзела на Гары секунду-другую, а потым прамовіла:
– Так, зразумела! Тады вы мяне зразумееце, Потэр, чаму я не думаю, што вашыя вечаровыя трэніроўкі па квідытчу добрая ідэя. Выходзіць на поле, толькі з чальцамі вашай каманды, гэта вельмі небясьпечна, Потэр...
– Але ў суботу ў нас першы матч!- абурана заявіў Гары.- Я павінен трэніравацца, мадам.
Прафесарка МакГонагал пільна паглядзела на яго. Гары добра ведаў, што яна глыбока зацікаўлена ў будучай перамоге грыфіндорскай каманды. І гэта яна ў рэшце рэшт прапанавала яго на пасаду Паляўнічага. Ён чакаў сцішыўшы дыханне.
– Хммм...- прафесарка МакГонагал устала і пачала глядзець ў вакно на квідытчнае поле, добра бачнае праз дождж.- Добра... хто яго ведае. Канечне я б хацела, каб мы нарэшце выйгралі Кубак... але ўсёроўна Потэр... я буду вельмі задаволена, калі на трэніроўках будзе прысуцтваваць хтось з настаўнікаў. Я папрашу мадам Хуч паназіраць за вамі.
Па меры набліжэння першага матча, надвор’е ўстойліва пагоршвалася. Пад наглядам мадам Хуч, бесстрашная грыфіндорская каманда трэніравалася больш жорстка чым звычайна. На апошнюю трэніроўку перад суботнім матчам Олівер Вуд прынёс непрыемную навіну.
– Мы не граем са Слізэрынам!- выглядаючы моцна разлютаваным, прамовіў ён.- У мяне быў Флінт. Замест іх будзе Хафлпаф.
– Чаму?- хорам спыталіся астатнія чальцы каманды.
– Флінт сцвярджае, што ў іх Паляўнічага яшчэ не загоілася рука,- адказаў Вуд скрыгацеючы зубамі ад злосці.- Але чаму яны робяць гэта, цалкам відавочна. Не жадаюць гуляць ў гэткае надвор’е. Мяркуюць, што гэта пагоршыць іх шанцы...
На працягу дня лілі моцныя дажджы і дзьмулі моцныя вятры, а падчас гаворкі Олівера, чуліся аддаленыя выбухі грому.
– З рукою Малфоя ўсё балазе!- люта прамовіў Гары.- Ён выбэндываецца!
– Ведаю, але мы ня можам даказаць гэта,- тужліва адказаў Вуд.- Усе нашыя мінулыя трэніроўкі вяліся з разлікам на тое, што мы будзем граць са Слізэрынам, а замест гэтага будзе Хафлпаф з зусім іншым стылем. Да таго ж яны ўзялі новага Паляўнічага і капітана Сэдрыка Дзігары...
Анджэліна, Алісія і Кэці раптоўна загігікалі.