Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Чаму ніхто не праходзіць ўсярэдзіну?- не разумеючы спытаўся Рон.

Гары зірнуў праз галовы стаяўшых наперадзе. Партрэт быў закрыты.

– Калі ласка, дайце прайці,- адчуўся голас Персі, які хціва рухаўся праз ажыўлены натоўп.- Чаму вы все тут? Няўжо ніхто не памятае пароль... прабачце, я Стараста Школы...

А потым панад натоўпам запанавала цішыня, якая здавалася пачалася з першых радоў і халодным струменнем пранеслася па калідоры. Потым яны пачулі нечакана рэзкі голас Персі:

– Хто-небудзь, праклічце Дамблдора. Хутчэй.

Вучні пачалі азірацца, а тыя хто стаяў ззаду падняліся на пальчыкі.

– Што тут дзеецца?- спыталася Джыні, якая толькі што падыйшла.

У наступны момант аб’явіўся прафесар Дамблдор, які хутка падбег да партрэта. Натоўп вучняў расступіўся, каб даць яму дарогу, тады Гары, Рон і Герміёна наблізіліся бліжэй, каб паглядзець што здарылася.

– А мамка ж...- усклікнула Герміёна, схапіўшы Гары за руку.

Тлустая Пані знікла з партрэта, які быў жорстка распаласаваны; падлога была засцелена палоскамі палатна, а некаторыя кавалкі былі адарваны цалкам.

Дамблдор хутка паглядзеў на знявечаную карціну і развярнуўся, пахмурна гледзячы да набліжаючыхся на дапамогу прафесароў МакГонагал, Люпіна і Снэйпа.

– Мы павінны знайсці яе,- прамовіў дырэктар.- Мадам прафесар, калі ласка перадайце містэру Фільчу, каб ён неадкладна пачаў шукаць Тлустую пані на ўсіх карцінах у замку.

– Жадаю поспеху!- прамовіў гігікаючы голас.

Гэта быў полтэргейст Піўз, які лятаў панад натоўпам і быў у вялікім захапленні, як і кожны раз, калі бачыў якуюсь аварыю ці неспакой.

– Што ты маеш на ўвазе, Піўз?- спакойна спытаўся ў яго Дамблдор і ухмылка полтэргейста пакрысе саслабела. Ён ня смеў дражніць Дамблдора. Яго голас ператварыўся на ліслівы, што было не нашмат прыемней, чым яго гогат.

– Ёй сорамана, Вашае Вяршынства, сэр. Яна не жадае, каб яе бачылі. Яна ў жахлівым стане. Я бачыў, як яна праходзіла праз пейзаж на чацьвёртым паверсе, хаваючыся за дрэвамі. Енчыла нешта жудаснае,- шчасліва прамовіў ён,- Бедная, няшчасная,- дадаў ён непераканаўча.

– Яна сказала, кто гэта зрабіў?- спакойна прамовіў Дамблдор.

– Так, канечне, містэр Галоўны Прафесар,- адказаў Піўз, з выглядам чалавека трымаючага ў руках вялізную бомбу.- Ён вельмі раззлаваўся, калі яна не пусціла яго.- Піўз развярнуўся ў паветры і ўсміхнуўся Дамблдору між уласных ног.- Вох і люты характар ў гэтага Сірыюса Блэка.

— РАЗДЗЕЛ IX —

Няўмольная параза

Прафесар Дамблдор павеў грыфіндорцаў назад у Вялікую залу, дзе хвілін праз дзесяць да іх далучыліся вучні з астатніх дамоў Хафлпафа, Рэйвенкло і Слізэрына, якія выглядалі моцна разгубленымі.

– Мне і іншым настаўнікам неабходна, дбайна аглядзець ўвесь замак,- распавёў Дамблдор вучням, калі прафесары МакГонагал і Флітвік зачынялі ўсе дзверы ў Галоўную Залу.- Баюся, што для вашай уласнай бяспекі вам прыйдзецца правесці гэтую ноч тут. Пакідаю ля кожнай з дзвярэй прэфектаў, а за агульную бяспеку будуць адказваць школьныя старасты. Аб любым здарэнні дакладаць мне неадкладна,- дадаў ён Персі, які зухавата і ганарліва крочыў між вучняў,- дашлеш мне паведамленне праз кагось з прывідаў.

Прафесар Дамблдор спыніўся і ўжо збіраўся пакінуць Залу, але нешта прыпомніў:

– Ага, вам будзе сёе тое трэба...

Ён абыякава ўзмахнуў сваёй палачкай і шыкоўныя доўгія сталы адляцелі ў баках і ўсталі ўздоўж сцен; яшчэ адзін мах і падлога макрылася сотнямі мягкіх фіялетавых спальнікаў.

– Дабранач,- прамовіў прафесар і зачыніў за сабой дзверы.

Зала адразу ж ўсхвалявана загудзела, а грыфіндорцы пачалі распавядаць астатнім вучням што здарылася.

– Усім заняць свае спальнікі!- крыкнуў Персі.- Скончваем размовы! Праз дзесяць хвілін, адбой!

– Хадзем,- прамовіў Рон Гары і Герміёне. Яны схапілі тры спальнікі і пацягнулі іх ў кут.

– Вы мяркуеце, Блэк яшчэ ў замку?- занепакоена прашапатала Герміёна.

– Відавочна, Дамблдор лічыць што так,- адказаў Рон.

– Як добра, што ён прабраўся сюды менавіта сёння,- прамовіла Герміёна, калі яны цалкам апранутыя забраліся ў свае спальнікі і прыпадняліся на лакцях, каб працягнуць размову,- у адзіную ноч, калі нас не было ў Вежы...

– Магчыма, ён страціў адчуванне часу, калі знаходзіўся ў бягах,- меркаваў Рон,- і забыўся што сёння Хэлоўін. Інакш бы ён уварваўся сюды.

Герміёна ўздрыганулася.

Усіх прысутных цікавіла толькі адно пытанне, якім чынам ён сюды трапіў.

– Мо, ён валодае апарыяваннем,- выказаў здагадку нехта з Рэвенкло ў некалькіх футах ад іх.- Папросту аб’яўляецца з паветра.

– Ён напэўна пераапрануўся,- прамовіў нейкі пяцігодка з Хафлпафа.

– Мо проста прыляцеў,- дадаў Дын Томас.

– Пэўна з усіх прысутных, я адзіная, хто здагадаўся прачытаць Гісторыю Хогвартса?- сказала Герміёна Рону і Гары.

– Ну ня ведаю,- адказаў Рон.- А з чаго ты так вырашыла?

– Таму што замак абараняюць ані толькі муры,- растлумачыла Герміёна.- На яго накладзены шмат разнастайных замоў, каб спыніць таго, хто паспрабуе трапіць сюды крадком. Ты не зможаш раптоўна апарыяваць сюды. І я б жадала ведаць, якім чынам можна пераапрануцца, каб падмануць гэтых, дэментараў. А ўжо яны ахоўваюць тут кожную нару ў зямлі. І праляцець праз іх не так ўжо проста. Тым больш, што Філч ведае тут ўсі патаемныя хады, каб паставіць ля іх ахову...

– Зараз выключыцца святло!- крыкнуў Персі,- я жадаю каб ўсе схаваліся ў свае спальнікі і супынілі размовы!

Усе свечкі імгненна стухлі і Зала засталася асветленнай толькі прывідамі лунаючымі сюды-туды, ля аб нечым сур’ёзна размаўляючых прэфектаў Дамоў і столяй, якая як і неба звонку была абсыпана яскравымі зоркамі. Перапоўненная Зала працягвала аб нечым шапатаць і Гары здавалася, што ён засынае на вуліцы пры лёгкім ветрыку.

Штогадзіны хтось з настаўнікаў прыходзіў высветліць, ці ўсё добра. Прыблізна а трэццей гадзіне ночы, калі большасць навучэнцаў нарэшце заснула, у Галоўную залу завітаў сам Дамблдор. Гары назіраў, як той падыйшоў да Персі, што блукаў між спальнікамі штохвіліны загадваючы вучням супыніць размову. Ён быў у колькіх кроках ад Гары, Рона і Герміёны, якія хутка прыкінуліся спячымі, калі да Персі наблізіліся крокі дырэктара.

Поделиться с друзьями: