Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– І што мне з ім рабіць?
– Гэта, Гары і ёсць галоўны сакрэт нашага поспеху,- прамовіў Джоррдж, далікатна паляпаўшы скрутак.
– Каб ты ведаў, гэта сапраўдная пакута з ёй развітвацца,- дадаў Фрэд,- але мы ўчора вырашылі, што табе гэта нашмат патрэбней чым нам.
– Тым больш мы ўжо вывучылі яе на памяць,- сказаў Джордж,- і таму перадаем табе ў спадчыну. Тым больш, што мы насамрэч не маем ў ёй патрэбы.
– Але ж тут толькі кавалак старога пергаменту, што мне з ім рабіць?- спытаўся Гары.
– Кавалак пергаменту!- прамовіў Фрэд звузіўшы вочы і скрывіўшы морду, як быццам Гары смяротна абразіў яго.- Растлумач яму, Джордж!’
– Ну... гэта адбылося, калі мы вучыліся ў Хогвартсе толькі першы год, Гары... мы былі юныя, бесклапотныя і беззаганныя...
Гары рохкнуш са смеху. Ён сумняваўся што блізняты увогуле колісь былі беззаганымі.
– ... ува ўсялякім выпадку значна беззаганнейшыя чым зараз... і вось мы трапілі ў моцны швах з Філчам.
– Мы кінулі гноебомбу ў калідоры, а яму гэта чамусь не спадабалася...
– Ну ён завёў нас ў свой пакой і пачаў, як заўжды пагражаць што ён...
– ... затрымае нас пасля заняткаў...
– ... вытрыбушыць нам усе вантробы...
– ... а мы не маглі не заўважыць у адной з шафаў скрынку адмаркіяваную, як “Канфіскавана і Асабліва небяспечна”
– Хіба я яе і сам ня бачыў,- усміхнуўшыся заўважыў Гары.
– І што тады зрабіў?- спытаўся Фрэд.- А вось Джордж тады адцягнуў яго ўвагу, кінуўшы другую гноебомбу, а я кутка падняў накрыўку і схапіў... гэта.
– Усё было не настолькі дрэнна, як гучыць,- працягваў Джордж.- І ўвогуле мяркуем, што Філч ўсё роўна не здагадался бы, як яна працуе, аднак ён падазраваў што гэта, інакш бы ён наурацці яе канфіскаваў.
– А вы здагадаліся?
– Вох, так,- ухмыльнуўся Фрэд.- І гэты маленечкі кавалачак прывабнасці навучыў нас большаму, чым усе настаўнікі разам.
– Вы мне галаву дурыце,- сказаў Гары, гледзячы на стары, крыху пакоцаны скрутак.
– Хто, мы?- спытаўся Джордж.
Ён злёгку крануўся пергаменту сваёй палачкай і прамовіў:
“Урачыста прысягаю рабіць выключна брыдоту і анічога больш.”
Ад таго месца да якога кранулася палачка Джорджа, імгненна папаўзлі быццам павуцінне тонкія лініі чарнілаў. Яны краналіся адна да адной, перакрыжоўваліся, распаўзаліся па кутках скрутку; нарэшце ў версе пачалі праступаць фігурныя словы напісаныя зялёнымі чарніламі, якія абвясцілі:
“Яснавельможныя паны Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач
Распаўсюднікі прыладаў дзеля магіннага шалапуцтва
З гонарам прэзэнтуюць
МАПУ ПАСКУДНІКАЎ”
Гэта была падрабязная мапа Хогвардса, як самога замку, так і фальварку. Але ж самым выдатнам было тое, што па мапе рухаліся чарнільныя кропкі з падпісаныя маленечкімі літаркамі імёнамі. Гары ўражана схіліўся над ёй. Кропка ў верхнім куце паказвала, што Альбус Дамблдор пакінуў свой кабінэт, другая паведамляла аб тым што па другім паверсе гойсала місіс Норыс, котка вартаўніка Філча. А полтэргейст Піўз валэндаўся па трафейным пакоі. А калі Гары прабег сюды-туды вачыма па знаёмых месцах, ён заўважыў штось іншае.
На мапе месцілася колькасць праходаў аб якіх Гары і не здагадваўся і частка з іх вяла...
– Да Хогсміду,- сказаў Фрэд, вядучы па мапе пальцам,- вядуць сем хадоў. Філч ведае аб гэтых чатырох, але мы упэўнены, што вось гэтыя, - ён крануў мапу ў колькіх месцах,- яму не знаёмы. Аб вось гэтым, за люстэркам на чацвёртым паверсе не думай, мы карысталіся ім мінулай зімой, але зараз ён прасеў і цалкам заблакаваны. Яшчэ над адным пасаджана Лупцуючая Вярба і ня думаю, што ім нехта будзе карыстацца. Аднак ёсць адзін, які вядзе адразу ў склеп Мядовага Герцага і мы праходзілі праз яго шмат разоў. Ён знаходзіцца адразу ж за гэтым пакоем у гарбе статуі аднавокай вядзьмаркі.
– Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач,- ўздыхнуў Джордж паляпваючы па загалоўку мапы.- мы перад імі ў непераважаным доўге.
– Яны найшляхетнейшыя асобы, што нястомна дапамагаюць новымі пакаленням свавольнікаў,- урачыста дадаў Фрэд.
– Добра,- бадзёра прамовіў Джордж,- самае галоўнае не забудзься знішчыць сляды, пасля скарыстання мапай...
– ... каб хтось з чужынцаў яе не выявіў,- перасцярог Фрэд.
– Дакраніся да яе шчэ раз і вымаві: “Шалапутства здейснілася!” і яна зноў ператварыцца на чысты скрутак.
– Што ж, юны, Гары,- прамовіў Фрэд, карыкатурна строячы з сябе Персі,- паводзь сябе тут прыстойна!
– Сстрэнемся ў Мядовым Герцагу,- падміргнуў Джордж.
Блізняты ўсміхаючыся выйшлі з пакою, і з задаволенным выглядам рушылі прэч.
Гары зноўку зірнуў на чароўную мапу. Ён ўбачыў як чарнільная кропка місіс Норыс завярнула налева і супынілася, прынюхваючыся да нечага на падлозе.
Калі Філч сапраўды ня ведае аб гэтым праходзе... і калі ня трэба праходзіць праз дэментараў...
Але ня гледзячы на моцнае захапленне ахапіўшые хлопчыка, яму ў галаву прыйшлі перасцерагаючыя словы містэра Візлі:
“Ніколі не давярай таму што мае розум, калі не бачыш дзе знаходзіцца яго мозг.”
Мапа была адной з самых Асабліва небяспечных магічных прыладах і калі б містэр Візлі ведаў пра яе ён пэўна б дадаў... “І прыладамі дзеля магічнага шалапутства”..., але Гары спакушаў сябе тым, што толькі жадае трапіць у Хогсмід, а не скрасці штось, ці напасці на каго-небудзь... да таго ж Фрэд з Джорджам карысталіся ёй шмат год і анічога жудаснага з імі не здарылася...
Гары прасачыў па сакрэтнаму праходу ў Мядовага Герцага пальцам.
Пасля, ён хутка, быццам выконваючы нечый захад выпрастаўся, скруціў мапу і схаваў яе пад сваёй мантыяй і паспяшаў да дзвярэй. Ён прыадчыніў іх, каб упэўніцца, што звонку анікога няма і праслізнуў за статую аднавокай вядзьмаркі.
І што рабіць далей? Ён зноўку выцягнуў мапу і на сваё здзіўленне ўбачыў там новую невялічкую чарнільную кропачку, надпіс ля якой казаў “Гары Потэр”. Яго чарнільная копія стаяла менавіта там, дзе знаходзіўся і сам Гары, пасярэдзіне калідора на чацвёртым паверсе. Фігура на мапе рушыла да статуі і выцягнуўшы палачку дакранулася да яе гарба. Хлопчык хутка выцягнуў уласную палачку і зрабіў тое ж самае, але нічога не адбылося. Ён зноўку зірнуў на мапу. На той, побач з чарнільным Гары праступілі драбнюткія літары, якія абвяшчалі “Дысэндзіюм”.