Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
*** Ты снішся мне, Далёкая такая, Як незваротнай маладосці знак. Я зноў цябе здарожана гукаю I дагукацца не магу ніяк. Шукаю нашы даўнія сцяжыны, Што зараслі высокаю травой. I колецца мне кожны куст ажыны Маёй віной. А можа, і тваёй. Hi злоснага дакору, Hi праклёну, Hi рэўнасці ў маёй душы няма... Маўчаць табой пасаджаныя клёны. I стыне на губах тваё імя.
*** Абцалую цябе, Абшапчу, Адагрэю, Не пушчу ні на міг У сівую зіму. Над вяршынямі сосен, Над вольным палётам барэю На далонях прызнання Да Бога самога ўзніму. Я не дам табе слова сказаць — Я ўсе іх разгадаю. Я на вуснах тваіх Прачытаю найлепшы свой верш. Над шляхамі і снамі, Над песнямі і над гадамі Ты, Як месячык ясны, У казку маю паплывеш. А на грэшнай зямлі Мы прысядзем пад яблыняй белай, — Я ўсе кветкі і травы Пакладу табе моўчкі да ног, Аднязнанага шчасця, Ад удачы сваёй захмялелы, Малады і наіўны, I твой раб, I твой бог...
*** Даўно забыў юначыя спакусы, Вясновы шал, Асеннюю тугу, А вось забыць твае сухія вусны I шэпат твой гарачы Не магу. Калі тваё наструненае цела Цягнулася нястрымна да майго, I ўсё ўва мне спявала і трымцела, В кроў паліў рашучасці агонь, I мне чаромхаю лясною пахлі Распушчаныя валасы твае... Дыхне ўспамін — Як прысак неачахлы, Мне гэта ўсё зноў сэрца саграе...
*** Патушы ў сваёй душы нянавісць, Запалі ў сваёй душы любоў. Чорныя часы бываюць нават У бязгрэшных белых галубоў. Роспачнасць і ім ламае крылле, Кідае бязлітасна на брук. Пазнавата мы з табой адкрылі, Што няма кахання без разлук. Верылі мы доўга, што заўсёды Будзе з намі наш шчаслівы час, Што расчараванні і нязгоды Існуюць на свеце не для нас. I прыгадваць сёння не дарэчы Боль ранейшы і папрок любы... Вунь і ў галубоў бываюць спрэчкі. Ну а мы ж з табой — не галубы...
*** Твая прысутнасць у гэтым свеце Дае стамлёнай душы надзею, Што я спаймаю блакітньі вецер, Што я аднойчы памаладзею. I хай сустрэцца не давядзецца, I хай не спраўдзіцца мара тая, — Твая прысутнасць у гэтым свеце Мяне ў юнацтва маё вяртае. Не маладое шаленства мая I не спайманы блакітны вецер — Мяне на грэшнай зямлі трымае Твая прысутнасць у гэтым свеце.
*** Калі на раздарожжах крыжавых Дагоняць і мяне чужыя коні, — Перажыві мяне, Перажыві! — Я папрашу каханую спакойна. Хоць вусны зачарсцвеюць ад крыві I мне ніхго не забінтуе раны, — Перажыві мяне, Перажыві! — Як запавет, Я прашапчу каханай. Нявесела ўсміхнуся: — Сэ ля ві, — I апушчуся на прывялы верас. — Перажыві мяне, Перажыві! — Я папрашу каханую яшчэ раз.
*** Тонкая рабіна, Што ж ты нарабіла? Лёгкаю хусцінкай Мне акно закрыла. Свет мне засланіла Пышнымі лістамі. Калі пойдзе мілы, Мне махаць не стане. Не зірне з паклонам На маё аконца. Ты зялёнай кронай Патушыла сонца. Як сустрэцца з любым Думаю нясмела. Ты ж таксама з дубам Разам быць хацела...
*** Я толькі аднаго жадаю, Каб Закрасавала ніва маладая. Я вам, Сваім нашчадкам, Пакідаю Маю Радзіму — Свой адзіны скарб, Вы дыхайце маёю збажыной, Глядзіце ў поўдзень На мае аблокі. Хоць я для вас загадкава далёкі, Я буду з вамі. Побач. За спіной. Я не прыйду на зыркі ваш агонь Hi буркуном старым, Hi скандалістам. Я проста Ападу кляновым лістам На маладую цёплую далонь...
*** Я даўно жыву не па Карану: П'ю жыццё, Нібыта д'яблаў трунак. Кожная зіма — Як пакаранне. Кожная вясна — Як падарунак. Я зусім не супраць гэткай долі 3 познім громам I з паводкай ранняй. Хоць грахоў і не пераадолеў, А не маю ў сэрцы шкадавання. Не было ніколі мне задужа Рызьжі, Адвагі I спакусы... Ну i што, Калі часамі сцюжа Мне раўніва ледзяніла вусны? Мне яшчэ цікава, Нібы змею, Цікаваць за скрынкаю Пандоры... Колькі зімаў я стрываць сумею? Колькі вёснаў мне жыццё падорыць?..
*** Я не стану ўжо ні прынцам Дацкім, Hi — тым больш — іспанскім каралём. Мне б за ранг паэта апраўдацца У сваёй Радзімы пад крылом, Каб яна мяне не адпусціла 3 той дарогі, На якой стаю, I прыадчыніла літасціва Мне душу збалелую сваю. Я прашу ў яе зусім нямала — Каб не праганяла з-пад крыла, I маю ляноту даравала, I маю няўмеласць не кляла. А яшчэ Разлічваю нясмела, Каб яна ў бясконцай гамане I мае ўсе словы зразумела, I не пасмяялася з мяне...
Поделиться с друзьями: