Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Божа, Як мы кінуліся ўсе У вясновы сад перабудовы! Верылі, Што нам вось-вось страсе Дрэва шчасця Яблык свой ружовы. Напрасткі да зараніц ішлі, Блыталі, Дзе казкі і дзе былі, Нават не заўважылі, Калі Сад ад нас сцяной адгарадзілі. Ну і што? Мы не сцішалі крок, Мы шапталі даўніх клятваў слова. А на браме ўжо вісеў замок, I затворам кляцала ахова. Нам гразілі Страшнаю цаной За яшчэ не бачанае шчасце. Яблыкі ж віселі за сцяной, I не ўмелі мы да іх дапасці. Выбіліся з сіл ад барацьбы, I надзеі засталося мала. Аб сцяну расквасілі ілбы. А яна стаіць, Як і стаяла.
***
I шум, I грук, I віск які Аб лізінгу, Аб бартэры! Высвістваюць статыстыкі. Такуюць агітатары. Няўжо хапае ежы нам? Няўжо хапае волі нам? I кожны з нас дагледжаны? I кожны задаволены? Няма ніякай радасці, Няма ніякай роўнасці Ад нашай талерантнасці, Ад нашай памяркоўнасці. I гонар наш раздушаны, Даведзены да крайнасці У ціхай раўнадушнасці, У хітрай прывыкальнасці. I халуі з падлізамі Сягоння — Трыумфатары... Дык сціхніце пра лізінгі! Дык сціхніце пра бартэры!
***
Пара ўжо нам прасіць падмогі: Далёка светлы небасхіл, А мы Ці збіліся з дарогі, Ці проста выбіліся з сіл. Ці воля д'яблава сляпая Нам затуманіла мазгі, Ці, можа, ўдачы не хапае I адракліся ўсе багі. Куды ні глянь, Пануе шэрасць, Паўзе чыноўніцкая раць... Так мала тых, Хто ўмее сеяць! Так многа тых, Хто хоча жаць!..

3 «АМЕРЫКАНСКАГА ДЗЁННІКА»

***
О, як мне хочацца дадому! Вам гэта цяжка і ўявіць. Гатовы ля аэрадрому Я шчанюком бяздомным выць. Я стаць гатовы на калені I слёзна ў неба папрасіць Сыпнуць мне родных зорак жменю I скінуць каню пагасціць. Сню кмен духмяны за платамі, У росах ранішніх траву... Прачнуся, Сам сябе пытаю: — Няўжо я ўсё яшчэ жыву?..
***
Калі на сцежку наплыве туман, Усё ўва мне ўстрывожана бунтуе. Ці глуха хвалю коціць акіян, Ці зашуміць пад цёплым ветрам туя. А недзе ж звонка булькае ручай, Гарэзнасці і прахалоды повен. Каб мог я дакрычацца, — Закрычаў. Каб мог даплысці — Змайстраваў бы човен. Ды так далёка мой любімы кут, Чый лёгкі сон мая душа вартуе, Куды вярнуцца хочацца... А тут — Ракоча хваля і шапоча туя...
***
Няўжо я буду дома? Божа мой, Як доўга-доўга марыў я аб гэтым: Злавіць сняжынку вуснамі зімой I назбіраць суніц у жменьку летам. Збяруцца зноў адданыя сябры, 3 кім разам быў і ў радасці, і ў горы. Зязюля закукуе мне ў бары. Ускінецца касцёр на касагоры. Мы будзем смажыць сала на агні, Цягаючы ламачча з буралома, I радасна маўчаць у цішыні, Бо мне не трэба слоў, Калі я дома...
***
Вы чаго спяшаецеся ўпрочкі, Вас чаго так ветрам аднясло, Ясньш асеннія дзянёчкі, Позняе апошняе цяпло? Хіба прасушылі вы тарпы ўсе, Хіба ўсю смугу прагналі з ніў? Я ж яшчэ прастору не напіўся. Я яшчэ гарачы пыл не змыў. Вы, Нібы навыперадкі з летам, Прамільгнулі ўмомант між прысад... Можа б, я пабег за вамі следам, Толькі ці ж вярнуся я назад?..
НА НАЧНЫМ БЕРАЗЕ
У затоенай цемры начной Нізкі бераг праглядвае злёгку I пагойдвае хваляй рачной У трысці прыхаваную лодку. Навакол мяне ціша і змрок. Як я з прыстані цёмнай адчалю? Кожны шолах глухі, Кожны крок Набліжае мяне да адчаю. Зрэдку плёхае рыба ў рацэ. Вісне нізкае хмарнае неба. I вясло халаднее ў руцэ... Плысці трэба!
***
Рыгору Барадуліну Полаччыны мілае аблічча. Як пароль дзяцінства, Кожны гук: Над лугамі кнігаўка кігіча I звініць пад хмаркамі жаўрук. Думалася, Гэтак будзе вечна, Покуль ідха коціцца Дзвіна: Каля хаты ластаўка шчабеча, Цінькае сініца ля вакна. А сягоння Даўняю разорай У нязвыклай цішыні іду. Толькі недзе ў небе Крача воран, На душу скідаючы жуду. Плыткая аглухлая Ушача Мерыцца ўцячы за касагор... Крача воран. Чуеш, Воран крача? Да чаго б яно, Браток Рыгор?..
***
Адранку ў лесе поўна грыбнікоў — Прастор гудзе, Нібы святочны хорам. На ўсіх не тое што баравікоў, Але не хопіць нават мухамораў. Вялізны кош бязлітасна пусты. Хоць бы карэньчык зрэзаны — навокал... Усе палянкі, Сцежкі І кусты Прасвечаны старанна Хцівым вокам. Але няма радовішча грыбоў, Што высыпалі шчодра ва ўспаміне, — Hi пад бярозай, Hi каля дубоў, Hi на прыгорку, Hi ў балацявіне. I толькі недзе ўжо на схіле дня, Як ордэн за настойлівасць, На ўзмежку Шчасліўчык зможа стомлена падняць Крамяную старую сыраежку.
***
Цёплай ноччу вераснёваю Прымасціўся на сучок — Казку новую высноўвае Працавіты павучок. У цішы часінай светлаю Цягне тоненькую ніць, Каб пасля срабрыстай сеткаю Зорку раннюю злавіць. Марыць ён, Нібы аб цудзе, Як яна, Прачнецца ледзь, Каля лап ягоных будзе Дзіўнай музыкай звінець.
Поделиться с друзьями: