Жураўліная пара
Шрифт:
***
Найвышэйшыя сілы Нашы зоркі звялі На святым небасхіле I на грэшнай зямлі. I сцяжынкаю зорнай Лёсы побач пайшлі I па небе прасторным, I па цеснай зямлі. Нам ніколі замнога Не было на дваіх Hi кахання зямнога, Hi трывог незямных. I жыцця прыбаўляе Незычліўцам на зло Таямніца былая — Нашых зорак святло. ***
Як на сэрца ляжа горыч, Пацямнеюць дні мае, Дык цябе са мною поруч Мне так часта не стае. Я зусім не папракаю. Проста я цябе прашу: Клапатлівымі рукамі Прытулі маю душу. Паміж здрайцаў і прыблудаў Захіні мяне ямчэй Ад бязлітасных прысудаў, Ад зайздрослівых вачэй. I не дай з душы ўспаміну Адляцець у сіняву. I тады я не загіну. I тады я аджыву. ВЯСКОВАЯ ВЯСНА
Кожны раз вясна-красна Сумны свет раскоўвае. Ды сапраўдная вясна Толькі ў нас — Вясковая. Тут Журбу страсае лес Шатамі намоклымі. Тут Такі пахучы бэз У дзяўчат пад вокнамі. Тут У кожнай хаце кут 3 цешчамі нядрэмнымі. Тут Чаромху валакуць Цэлымі бярэмамі. Тут Кляновік на сталы Жонкі ставяць ранкамі. I да вечара Буслы Кружаць над буслянкамі. Кум на кумку Адцямна Салаўёў нацкоўвае... Вось такая ў нас вясна — Хмельная, Вясковая. ***
Я раней задумваўся не часта У штодзённай мітусні зямной: А ці ёсць яно — Людское шчасце, Ці было яно калі са мной? Меў, здаецца, я і хлеб і сала, Роўным быў сярод гаспадароў. Толькі вось часамі не хапала Волі, Грошай, Ласкі I сяброў. 3 нядобразычліўцамі спрачаўся, Да высокіх спраў шукаў дарог, А ці бачыў хоць здалёку шчасце, Так я і не ўведаў, Далібог. А цяпер для шчасця мне даволі — Каб пяро не выпадала з рук, I ля ног шумела жытам поле, I звінеў над галавой жаўрук. ***
Відаць, і супакоіцца пара. Ужо нахваляваўся дастаткова. I золата нясказанага слова Не лепш няшчырай згоды серабра. Стаміўся ў лабірынтах калатні, Заблытаўся ў сілках чужой інгрыгі. I засталіся мне Сябры ды кнігі, Ды адзіноты споведныя дні. Наперадзе — Бясконцы шлях глухі, Што ўдачы і нажытку не пазычыць. I праўды мне нямаў каго пазычыць. I нечым расплаціцца за грахі... ***
Даруйце людзям таленавітым Дзівацтвы, Выдумку I віно. Ім за будзённасцю I за бытам Жыццё, Нябачнае нам, Відно. Душой наіўнаю і раскутай Яны адчулі раней за нас I невядомыя нам пакуты, I незнаёмы далёкі час. Іх летуценнем I азарэннем Мы адкрываем дабро і зло: Што ўсе лічылі пустым вярзеннем Высокай ісіднаю ўзышло... Дык не цягніце Галля бярэмы У той касцёр, Што ля іхніх ног. Грахі даруйце ім. Недарэмна Ім падарыў сваю ласку Бог. ***
Які б нам лес ні выпаў горкі, Стрываць патрэбна ўсё ў жыцці I на святло высокай зоркі, Не наракаючы, ісці. На зло туманам і аблокам, Узняць свой твар у вышыню, Шукаючы бяссонным вокам Крупінку боскага агню. Паўзці, Прастуючы без стомы, Без хлеба нават і вады, Праз гушчары і бураломы, Праз багавінне і груды. Ад злямчанай травы пажухлай, Ад высахлых пахілых верб, Каб толькі зорка не патухла, Уверх карабкацца, Уверх. I ўрэшце, Дыхаючы ледзьве, Дапасці да крутой гары, Упасці I шчасліва ўгледзець, Што зоркаўсё-такі гарыць... ***
Што ж такое дзееца на свеце? — Здрада, Як жыла, Так і жыве I вандруе весела ў карэце 3 залатым вянцом на галаве. Ёй натхнёна ў бубны б'юць музыкі. Ёй нясуць букеты гваздзікоў. Разявакі, Як на фэст вялікі, Да яе бягуць з усіх бакоў. У карэце, Гружанай мяхамі, Здрада ў свет імчыцца нацянькі, і смяецца, I рукой махае, Раскідае шчодра медзякі. Праляцела паўз натоўп імгненна, Знікла з пылам за тарой крутой... I стаіць наводшыбе Сумленнасць, Што ідзе па свеце пехатой... 3 КІРМАШУ
Паўз пералескі, У паўдзённым пыле Кіруемся з гравійкі на шашу. Усё, Што трэба, Мы з табой купілі I нетаропка едзем з кірмашу. Не тузаем апушчаныя лейцы I не вядзём старых пустых размоў. Хай воз наш і няпоўны, Ды не ўлегцы Вяртаемся, Стамлёныя, Дамоў. Далёка ззаду Засталіся зыкі Гандлярак, Што крычаць на ўсе лады. Чутно, Што ўсё стараюцца музыкі. Але ўжо не для нас — Для маладых... ***
Прайшла, мінула маладосць. Патушана агнёўе. I мудрасць ёсць, I хата ёсць, Але няма здароўя. I лёс ужо не б'е пад дых, Не сыпле соль пагарды. Але памкненняў маладых Няма і за мільярды. Прыгнута клопатам спіна. Не спакушае брага... Жыццём аплочаны спаўна I воля, I павага. I колецца грахоў асцё. I сэрца цісне стома... Так і павінна быць усё. Хоць і шкада, Вядома... ***
Так бела за вакном, Аж адбірае вочы. Так ціха за вакном, Як у дзіцячым сне. На дрэвы і платы, На сцежкі Пасля ночы Лёг Мяккі і густы Нячутны Першы снег. Па ім яшчэ Ўдвары Дзятва не прабягала. I сад Яшчэ не строс Яго 3 галін сваіх. Ён ахінуў зямлю Пушыстым пакрывалам Інавакольны свет Загадкава заціх. Надыхацца хачу Гаю чай цішынёю, Як найдаўжэй Пабыць У мройнай чысціні... Дык дай сваю руку I пасядзі са мною. I хоць на міг Вакно Шырока расчыні!.. Поделиться с друзьями: