Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– А ці плануеш ты есці ці спаць у гэтым годзе?- спытаўся Гары, а Рон фыркнуў. Але Герміёна праігнаравала іх абодвух.
– А яшчэ я маю дзесяць галеёнаў,- працягвала яна, праверыўшы свой кашэль,- Мой дзень нараджэння ў верасні і мама з татам загадзя далі мне грошы на падарунак.
– Як наконт выдатнай кнігі?- нявінным голасам прамовіў Рон.
– Не, не зараз,- спакойна адказала Герміёна,- Шчыра кажучы, я хачу набыць саву. Бо Гары мае Хэдвіг, ты – Эрал...
– Не я,- адказаў Рон,- Эрал, сямейная сава. А ўсё што я маю – гэта Скаберс,- ён выцягнуў свайго ўлюбёнага пацука з кішэні.- Яго трэба камусці паказаць,- дадаў ён, кладучы Скаберса на стол,- Я лічу, што Егіпет дрэнна на ім адбіўся.
Пацук быў худнейшым, чым калі-небудзь раней і ў яго апусціліся вусы.
– Там ёсць крама магічных істотаў,- паведаміў Гары, які за апошні час добра вывучыў Дыягон Алею.- Ты можаш паглядзець там, штось для Скаберса, а Герміёна набыць саву.
Яны расплаціліся за сваё марозева і рушылі уздоўж вуліцы да “Чарадзейскага звярынца.”
Усярэдзіне было не зашмат вольнай прасторы, бо амаль кожная цаля была занята клеткамі. Крама была бруднай і вельмі шумнай, бо адусюль даносіліся віск, квохканне, балбатанне, ці шыпенне. Вядзьмарка за прылаўкам кансультавала нейкіх чараўнікоў, як даглядаць падвойнахвостых трытонаў, а Гары, Рон і Герміёна чакалі, вывучаючы клеткі.
Пара пурпуровых жаб прагна глыталі вільгаць і піравалі дохлымі мухамі. Гіганцкая чарапаха з панцырам інкрустраваным дыяментамі блішчэла на сонцы ля вакна. Атрутныя памаранчавыя слімакі павольна паўзлі ўздоўж свайго рэзервуара, а тоўсты белы трус з моцным чмякаючым гукам ператвараўся на чорны шоўкавы цыліндр і назад. Потым ішлі коткі ўсіх колераў, шумлівыя клеткі з крумкачамі, кошыкі са смешнымі пухоўкамі, што гучна гулі. А на прылаўку стаяла вялізная клетка з чорнымі бліскучымі пацукамі, якія гулялі ў нешта нагадваючае скокі праз скакалку, карыстаючыся пры гэтым уласнымі лысымі хвастамі.
Чараўнікі з падвойнахвостымі трытонамі адыйшлі і Рон рушыў да прылаўка.
– Мой пацук,- прамовіў ён вядзмарцы,- ён нешта хваравата выглядае з тых пор, як мы павярнуліся з Егіпту.
– Пакладзі яго на прылавак,- папрасіла вядзьмарка выцягваючы акуляры ў цяжкай чорнай аправе са сваёй кішэні.
Рон выцягнуў Скаберса з унутраняй кішэні і паклаў на прылавак, ля клеткі з яго субраццямі, якія адразу ж скончылі гуляць і нават пабіліся, каб медзь лепшы агляд.
Як і большасць з маёмасці Рона, Скаберс дастаўся яму з другіх рук (раней ён належыў яго старэйшаму брату Персі) і быў троху патрапаны. А ў параўнанні з чорнымі пацукамі ўвогуле выглядаў асабліва журботна.
– Хм, прамовіла вядзьмарка, падымаючы Скаберса ўгору,- колькі год гэтаму пацуку?
– Нават ня ведаю, - адказаў Рон,- але вельмі стары, ранней ён належыў майму брату.
– А якой сілаю ён валодае?- пільна разглядаючы Скаберса, спыталася прадаўшчыцца.
– Мм?- не зразумеў Рон. Па праўдзе кажучы Скаберс ніколі не дэманстраваў, хоць бы наймаленечкія магічныя здольнасці. Вочы вядзьмаркі варухнуліся спачатку на яго ірванае левае вуха, потым на пярэднюю лапу з адсутным пальцам, нарэшце яна гучна вохнула.
– Напэўна ён трапіў у млын,- сказала яна.
– Ён ужо быў такім, калі Персі аддаў мне яго,- абараняўся Рон.
– Звычайныя, шэрыя ці садавыя пацук жывуць не даўжэй за тры гады, ці накшталт таго,- прамовіла прадаўшчыца.- Калі зараз ты шукаеш штось больш трывалае, можаш абіраць аднаго з гэтых...
Яна паказала на чорных пацукоў, якія адразу ж прыніліся зноўку гуляцца адно з адным.
– Позеры,- прамармытаў Рон.
– Ну, а калі ты не жадаеш замены, можаш паспарабаваць гэты Пацучыны Тонік,- яна паварушыла пад прылаўкам і паклала перад хлопцам маленькую чырвоную бутэлечку.
– ДОБРА!- адказаў Рон.- Колькі гэта будзе... АЁЙКУ!
Рон быў вымушаны прыхіліцца, бо нешта вялізнае і памаранчавае скокнула з вяршыні самай верхняй клеткі, прызямлілася на яго галаву, адтуль на прылавак і вар’яцкі зашыпела на Скаберса.
– НЕ, КРУКШАНС, НЕ!- завішчала вядзьмарка, але Скаберс праслізнуў між яе рук, як кавалак мыла прызямліўся на падлогу на ўсе чатыры лапы і даў драла ў напрамку дзвярэй.
– Скаберс!- закрычаў Рон, выбягаючы з крамы за сваім пацуком; Гары рушыў услед.
Ім спатрэбілася хвілін дзесяць, каб адшукаць Скаберса, што хаваўся за грудай мукулатуры ля “Найякаснейшых Прыладаў для Квідытча”. Рон паклаў пакрытага дрыжыкамі пацука назад у кішэню і выпрастаўся паціраючы галаву.
– Што гэта было?
– Ня ведаю, - адказаў Гары,- альбо занадта вялікі кот, альбо маленечкі тыгр.
– А дзе Герміёна?
– Верагодна, засталася, каб набыць саву!
Яны рушылі назад у напрамку Чароўнага Звярынца. З дзвярэй крамы ім насустрач выйшла Герміёна, але ў рукай яе была не клетка з савой. Яна заціснула ў іх вялізарнага рудога ката.
– Ты набыла гэту пачвару?- адкрыўшы рот спытаўся Рон.
– Але ж ён гэткі пышны, няўжо не?- ззяючы адказала дзяўчынка.
Гэта ўсё справа густу, вырашыў Гары. Кот быў рудым, тоўстым і пухнатым, але быў крыху крывалап, а яго мыска была нейкай змрочнай і дзівавата сплясканай, нібы той з разбегу стукнуўся аб цагляную сцяну. Зараз, калі Скаберс быў паза вачыма, кот задаволена варкатаў на руках у Герміёны.
– Герміёна, ён жа ледзь не скальпаваў мяне,- заўважыў Рон.
– Ты ж не збіраўся гэтага рабіць, Крукшансік?- спыталася ў ката Герміёна
– А як наконт Скаберса?- не сунімаўся Рон, кажучы на камяк ў нагруднай кішэні.- Яму трэба супакоіцца і адпачыць! І як у яго гэта атрымаецца ў падобнай кампаніі?
– Нешта нагадвае мне, што ты забыўся пра свой Пацучына Тонік,- адказала Герміёна, шпуляючы чырвоную бутэлечку ў рукі Рона.- І не хвалюйся. Крукшанс будзе спаць у маім пакоі, а Скаберс у вашым. Ці ж гэта праблема? Бедны Крукшансянятка, вядзьмарка паведаміла, што ён месціўся ў краме амаль што вечнасць: ніхто яго не набываў.
– Цікава чаму,- пасміхнуўся Рон, калі яны ўваходзілі ў Дзіравы Кацёл.
Увайшоўшы яны ўбачылі містэра Візлі, што сядзеў у бары, чытаючы Штодзённага вяшчуна.
– Гары!- падняўшы ўгору вочы і пасміхнуўшыся сказаў ён.- Як маешся?!
– Усё добра, дзякуй,- адказаў хлопчык, далучаючыся разам з Ронам, Герміёнай і ўсімі іх набыткамі да містэра Візлі.
Мужчына паклаў на стойку газэту на старонцы якой, Гары заўважыў знаёмую выяву Сірыюса Блэка, што пазірала на яго.
– Ён дагэтуль не спайманы?- спытаўся хлопчык