Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Гары, паедзе з вамі,- прамовіў містэр Візлі аглядзеўшы вуліцу зправа і злева.
Хлопчык сеў на задняе сядзенне, а да яго неўзабаве далучыліся Герміёна, Рон, і на раздражненне Рона, яго брат Персі.
У адрозненні ад Начнога Омнібуса, машыны Міністэрства магіі ехалі загладка. Самі яны выглядалі, як звычайныя аўтамабілі, але мелі асаблівасць працісківацца ў самыя невялічкія шчыліны між іншымі машынамі, чаго аніколі б не атрымалася ў службовага аўто дзядзькі Вернана. Калі яны прыехалі на Кінг Крос у іх ў запасе было дваццаць хвілін; кіроўцы Міністэрства згрудзілі іх рэчы на вазкі, якія самі ж даволі хутка адшукалі, развіталіся з містэрам Візлі, крануўшы свае капелюшы і пахіліўшыся, а потым ад’ехалі, незразумелым чынам скокнуўшы ў самы пачатак нерухомай чаргі машын ля светлафора.
Містэр Візлі суправаджаў Гары увесь шлях да станцыі, трымаючы хлопца за локаць.
– Адразу ж прапаную,- сказаў ён, азірнуўшыся па баках,- рухацца парамі, як шмат хто акрамя нас. Я пайду першым разам з Гары.
Містэр Візлі павольна пайшоў, штурхаючы гарын вазок між платформамі дзевяць і дзесяць і паглядаючы, так бы вельмі зацікаўлены, на толькі што падыйшоўшы да дзевятай платформы цягнік ІнтэрСіті 125. Потым шматзначна пазірнуў на Гары і быццам бы выпаткова знік за бар’ерам, хлопчык рушыў ўслед зрабіўшы ўсё па яго прыкладу.
Праз імгненне, яны ўжо празлізнулі праз цэльнаметалічны бар’ер на платформу дзевяць і тры чвэрці, дзе ўбачылі Хогвартс Экспрэс. Гэта быў пунсовы цягнік з паравым рухавіком, які стаяў і пыхкаў дымам панад платформай забітай ведзьмаркамі і ведзьмакамі, што праваджалі сваех дзяцей у школу.
Персі і Джыні аб’явіліся следам за Гары і былі моцна запыхаўшыеся, таму што напэўна міналі бар’ер бегам.
– Аёй, Пенелопа тут!- сказаў Персі, прыгладжваючы сваю фрэзуру і чырванеючы. Джыні ўхапіла позірк Гары і яны абодва былі вывушаны адвярнуцца, каб схаваць свой смех, калі Персі пачаў кружляць, выставіўшы свае грудзі з ззяючымі на іх значыкам, вакол дзяўчыны з доўгім хвалістым валоссем.
Пасля таго, як да іх далучыліся ўсе астатнія Візлі і Герміёна, Гары з Ронам рушылі ў канец цягніка, ўздоўж напоўненных навучэнцамі вагонаў, пакуль не знайшлі больш меньш пусты. Яны загрузілі ў яго ўсе свае рэчы, паставілі клетку Хэдвіг і куфар Крукшанса ў багажную сетку і выйшлі, каб развітацца з містэрам і місіс Візлі.
Місіс Візлі перацалавала ўсех сваіх дзяцей, потым Герміёну і напрыканцы Гары. Той моцна вагаўся, але на самой справе быў вельмі рады, калі яна зверх таго, яшчэ й абняла яго.
– Сцеражы сябе, Гары, добра?- прамовіла яна выпрастоўваючыся, яе вочы дзівосна заблішчэлі. Потым яна раскрыла сваю вялізную торбу.- Я зрабіла вам ўсім сэндвічаў у дарогу. Гэта твае, Рон... не, яны без без саланіны... Фрэд? Ты дзе, Фрэд? Вось ты, мой любы...
– Гары, - ціха прамовіў містэр Візлі,- адыйдзем на хвілінку.
Ён штурхнуў галавой ў бок слупа і Гары рушыў ўслед за ім, пакінуўшы натоўп згрудзіўшыйся вакол місіс Візлі.
– Я вінен, аб нечым паведаміць табе, пакуль ты не з’ехаў,- напружана прамовіў ён.
– Усё балазе, містэр Візлі,- сказаў Гары.- Я ўжо ўсё ведаю.
– Ведаеш? Адкуль ты можаш ведаць?
– Я... мммм... я выпадкова пачуў вашую з місіс Візлі размову ўчора ўвечары. Яе цяжка было не пачуць,- хлопчык хуценька дадаў.- Прабачце, калі ласка...
– Не разлічваў, што ты даведаешся аб усім гэткім чынам,- трывожна гледзячы прамовіў містэр Візлі.
– Не... Але насамрэч, так нават лепш,- вы не парушылі слова дадзенае Фаджу і я аб ўсім ведаю.
– Табе, напэўна, вельмі жахліва, хлопча...
– Ані,- шчыра прамовіў Гары, але адчуўшы недаверлівы погляд містэра Візлі дадаў,- Насамрэч, я не жадаю геройстваваць, але ж ці можа Сірыюс Блэк быць жахлівейшым за Вальдэморта?
Містэр Візлі ўздрыгануўся пачуўшы гэта імя, але перасіліў сябе.
– Гары, я ведаў, што ты зроблены са значна мацнейшага матэрыяла, чым лічыць Фадж і я безумоўна рад, таму, што ты не баішся, але...
– Артур!- паклікала місіс Візлі, якая засталася чакаць ля цягніка.- Артур, ну што ты кешкаешся? Цягнік хутка адыходзіць!
– Ён ужо ідзе, Молі!- крыкнуў містэр Візлі, а потым зноў абярнуўшыся да Гары, працягваў, зусім ціха і вельмі шпарка.- Слухай, я хачу, каб ты нешта паабяцаў мне...
– ... што я буду добрым хлопчыкам і буду ўвесь час знаходзіцца ў Хогвартсе,- змрочна сказаў Гары.
– Не зусім,- прамовіў містэр Візлі, у гэты момант ён выглядаў сур’ёзней чым калі-небудзь за ўвесь час знаёмства з ім Гары.- Пакляніся мне, што ты не будзеш шукаць сустрэчы з Блэкам.
– Што?- вытарапіўся на яго Гары.
Адчуўся гучны свіст. Кандуктары пайшлі ўздоўж цягніка, зачыняючы дзверы.
– Паабяцай мне, Гары,- сказаў містэр Візлі, кажучы яшчэ хутчэе,- што б не здарылася...
– Навошта мне, шукаць сустрэчы з тым, хто жадае мяне забіць?- абыякава прамовіў Гары.
– Паабяцай мне, што б не здарылася...
– Артур, хутчэй!- закрычала місіс Візлі.
Пара ахутала вагоны і цягнік паволі пачаў рухацца. Гары пабег да дзвярэй вагона, Рон адсунуў іх і дапамог Гары ўскочыць. Яны высунуліся з вокан і махалі містэру і місіс Візлі на развітанне, ажно пакуль цягнік не заехаў за кут і тыя не зніклі з вачэй.
– Мне трэба пагаманіць з вамі сам-насам,- прамармытаў Гары Рону і Герміёне, калі цягнік набраў хуткасць.
– Джыні, пакінь нас,- папросіў Рон.
– Ах, зразумела ж,- пакрыўджана прамовіла дзяўчо і адыйшла.
Гары, Рон і Герміёна рушылі па калідоры ў пошуках вольнага купе, але ўсе яны былі занятыя, за выключэнне аднаго ў самым канчатку цягніка.
У купэ месціўся толькі адзін пасажыр, мужчына, што сядзеў ля вакна і моцна спаў. Сябры супыніліся ля ўваходу. Звычайна Хогвартс Экспрэс перавозіў толькі навучэнцаў, а дарослых ніхто з іх аніразу не бачыў. За выключэннем вядзьмаркі, што гандлявала прысмакамі.
Незнаёмец быў апрануты ў значна патрапаную чараўніцкую вопрадку, цыраваную ў колькіх месцах. І сам ён выглядаў даволі хваравіта і зняможана. Ня гледзячы на яшчэ дастаткова малады ўзрост, яго светла-каштанававыя валасы сям-там месцілі сівізну.
– Цікава, хто ён такі,- прашыпеў Рон, калі яны зачыніўшы дзверы селі як мага далей ад вакна.
– Прафэсар Р. Дж. Люпін,- неадкладна прашапатала Герміёна.
– А ты ўжо адкуль ведаеш?
– Прачытала на яго валізе,- адказала Герміёна і паказала на багажную паліцу панад галавой мужчыны, дзе месцілася маленькая зазношаная валіза, не развальваючаяся толькі таму, што была ўшчэнт перавязана почапкай. Вакол аднаго з куткоў валізы, паўсцёртымі літарамі было напісана “Прафэсар Р. Дж. Люпін”.