Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Ані,- адказаў містэр Візлі са зазмрочным поглядам.- Яны адцягнулі нас усіх ад асноўнай працы ў Міністэрстве, каб разам паспрабаваць знайсці яго. Але пакуль ніякай карысці.
– А ці не будзе ўзнагароды таму, хто спаймае яго?- спытаўся Рон.- Было б выдатна атрымаць яшчэ больш грошаў...
– Не будзь блазням, Рон,- адказаў містэр Візлі, які зблізу выглядаў моцна напружаным,- Каб Блэка схапіў трынаццацігадовы вядзьмак?! Хто гэта зробіць, дык толькі азкабанскія ахоўнікі, паверце маім словам.
Тут у бар увайшла місіс Візлі нагружаная купаваннем, разам з ёй ішлі двайняты Фрэд і Джордж, што збіраліся вучыцца ў Хогвартсе ўжо пяты год. За імі рушыліся Пэрсі, абраны Старастай Школы і Джыні – самая малодшая з усіх і адзіная ў сям’і дачка.
Джыні, якая і раней моцна захаплялася Гары, цяпер здавалася мацней чым колісь збянтэжанай пры позірку на хлопца; магчыма таму што той выратавал яе жыццё падчас іх апошняга семестра ў Хогвартсе
– Прывітанне,- прамармытала дзяўчо, парайшоўшы міма Гары са счырванелым тварам, нават ня гледзячы на яго. Персі ж наадварот афіцыйна, бы ён і Гары не былі знаёмы, працягнуў таму руку.
– Гары,- прамовіў ён,- як прыемна цябе ўбачыць!
– Вітаю, Персі,- імкнучыся не засмяяца сказаў Гары.
– Спадзяюся з табой ўсё балазе?- напышліва спытаўся Персі, працягваючы паціскаць руку хлопчыку, як быццам вітаўся з самім мэрам.
– Усё вельмі выдатна, дзякуй...
– Гары!- адштурхнуўшы старэйшага брата локцем, пакланіўся Фрэд,- Як файна цябе зноў бачыць, дзядзька...
– Шыкоўна,- мовіў Джордж, пхнуўшы Фрэда ў бок і хапаючы руку Гары,- Невычарпальна пышна!
Персі спахмурнеў.
– Ну ўсё, годзе,- сказала місіс Візлі.
– МАМА!- усклікнуў Фрэд, бы толькі што заўважыў яе і схапіўшы матулю за руку прамовіў.- Як жа, сапраўды найцудоўна бачыць цябе...
– Я кажу, годзе,- прамовіла жанчына, паклаўшы свае набыткі на вольнае крэсла.- Прывітанне, Гары, любы мой. Спадзяюся ты ўжо пачуў нашы неверагодныя навіны?- яна прадэманстравала навенечкі срэбны значык на грудзях Персі.- Другі Стараста Школы ў нашай сям’і!
Яна здавалася пераполненай гонарам.
– І апошні,- прамармытаў сабе пад нос Фрэд.
– Нават не сумняваюся.
– заўважыла місіс Візлі,- І спадзяюся ім не прыйшо на галаву зрабіць вас дваіх прэфектамі.
– Прэфектамі?- усхамянуўся Джордж, з абурэннем гледзячы нават на саму гэту ідэю.- І згубіць апошняе задавальненне ад жыцця.
Джіні пасміхнулася.
– Мог бы падаваць сястры лепшы прыклад!- адрэзала маці.
– Джыні можа браць прыклад з іншых братоў, мам,- пагардліва заўважыў Персі.- Пайду пераапрануся для вячэры...
Калі той знік з вачэй, Джордж з палёгкай уздыхнуў.
– Мы хацелі замураваць яго ў адной з пірамід,- падзяліўся ён з Гары,- але гэта заўважыла маці.
Вячэра адбылася найвыдатнейшай. Гаспадар Катла Том, склаў разам тры сталы за якімі селі сямёра Візлі, Гары і Герміёна. Кожны атрымаў па пяць найсмачнейшых страў.
– Як мы заўтра дабярэмся да Кінг Кросс, тат,- спытаўся Фрэд, падчас пажадлівага спажывання шакаладнага пудынгу.
– З Міністэрства дашлюць пару машын,- адказаў містэр Візлі.
Усе хто знаходзіўся за сталом здзіўленна зірнулі на яго.
– Навошта?- з зацікаўленнасцю спытаўся Персі.
– Дык ўсё ж з-за цябе, Персі,- сур’ёзным тонам заўважыў Джордж.- І на кожнай з машын будуць месціцца сцяжкі з літарамі СШ...
– ... Сапраўдны Шляхцюк,- працягнуў Фрэд.
Усе, акрамя Персі і місіс Візлі пырснулі ў свае пудынгі.
– А што на самой справе, тата?- спытаўся Персі не губляючы годнасці.
– Ну, як. Мы ж не маем уласнай,- адказаў містэр Візлі,- таму на працы, мне аказалі ласку...
Голас містэра Візлі быў спакойны і нязмушаны, але Гары заўважыў, што вушы яго счырванелі, як у Рона, калі той бывае моцна напружаным.
– Ну вось і добра, - хуценька прамовіла місіс Візлі,- Вы разумееце колькі рэчаў мае кожны з вас? І як бы вы з ўсім гэтым выглядалі б у маглаўскім метро? Між іншым, ці вы ўсе сабраліся?
– Рон пакуль не сабраў свае рэчы ў валізу,- найпакутлевым голасам прамовіў Персі,- ён папросту скінуў іх на маім ложку.
– Табе лепш пайсці і запакавацца, Рон, ранніцай у нас ня будзе надта шмат часу,- выгаварыла яму місіс Візлі. Рон сувора глянуў на Персі.
Пасля вячэры ўсе адчулі сытасць і санлівасць. Адно за адным усе разышліся па сваіх пакоях, каб яшчэ раз праверыць свае рэчы. Рон і Персі былі суседзямі Гары. Ён толькі ўдакладніў, ці ўсё сабрана ў валізе, як пачуў раз’юшчаныя галасы з суседняга пакою і пайшоў паглядзець, што адбываецца.
Дзверы дванаццатага пакою былі праадчыненны.
– Менавіта тут на століку я яго і пакінуў, каб адпаліраваць...- крычаў Персі.
– Я нават не дакранаўся да яго,- крычаў Рон у адказ.
– Што здарылася?- спытаў Гары.
– Знік мой значык школьнага старасты,- сказаў Персі азірнуўшыся на Гары.
– І Пацучыны Тонік Скаберса,- дадаў Рон, вытрахаючы змесціва сваёй валізы.- Я нават пачаў думаць, ці не забыўся я яго ў бары...
– Ты нікуды не пойдзеш, пакуль ня знойдзеш мой значык,- зароў Персі.
– Я пашукаю лекі Скаберса, бо ўжо ўпакаваны, - прамовіў Гары Рону і пайшоў уніз.
Гары быў на поўдарогі да бару, які цяпер быў пакрыты цемраю, калі пачуў яшчэ пару разлютаваных галасоў, што раздаваліся з гасцёўні. Праз імгненне ён пазнаў іх уладальнікаў, гэта былі містэр і місіс Візлі. Ён вагаўся і не жадаў, каб яны ведалі, што ён чуў іх лаянку, калі гук уласнага імя не прымусіў яго падыйсці да дзвярэй і прыслухацца.
– ... ня мае сэнсу не казаць яму анічога,- з запалам казаў містэр Візлі,- Гары мае поўнае права ўсё ведаць. Я размаўляў з Фаджам на гэты конт, але ён лічыць, што з Гары трэ апекавацца, як з малым дзіцём. Але ж яму ўжо трынаццаць год і...
– Артур, праўда можа яго напалохаць!- пранізліва казала місіс Візлі.- Няўжо ты жадаеш адправіць Гары ў школу з гэткім навіслым грузам? Сапраўды кажу табе, ён шчаслівы пакуль ня ведае анічога!
– Я не жадаю, каб ён быў няшчасным, але жадаю, каб ён быў асцярожным!- запярэчыў містэр Візлі.- Ты ж ведаеш наколькі падобныя Гары і наш Рон, яны нават блукаючы разам, патрапілі ў Забаронены Лес! Але ж Гары не павінен рабіць анічога падобнага ў гэтым годзе! Калі я думаю, што магло здарыцца з ім у тую ноч, як ён збег з хаты... Калі б Начны Омнібус не падхапіў яго, гатовы біцца аб заклад, што калі б Міністэрства знайшло яго, ён быў бы ўжо мёртвым...