Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Маглам паведамілі, што Блэк мае пры сабе стрэльбу (металічная палка з дапамогай якой, маглы забіваюць адно аднаго). Тым ня меньш, уся магічная супольнасць жыве ў страху перад новай бойняй, якая можа паўтарыць падзеі дванаццацігадовай даўніны, калі Блэк адной замовай забіў трынаццаць чалавек.”

Гары паглядзеў у цмяныя вочы Сірыюса Блэка, яго запалы твар толькі часткова выглядаў жывым. Хлопчык ніколі не сустракаў сам насам упіроў, але шмат раз бачыў іх на выявах у кабінеце па Абароне ад Цёмных Мастацтваў і Блэк з яго васкова-белай скурай выглядаў адным з іх.

Жахлівая істота, ці не так?- спытаўся Стэн, калі Гары скончыў чытанне.

– І што. Ён насамрэч забіў трынаццаць чалавек?- спытаўся Гары аддаючы кандуктару газэту.- І зрабіў гэта адной замовай?

– А то,- адказаў той,- Забіў пры сведках і сёе-тое. Сярод белага дня. Гэта выклікала неблагі перапуд, ці не так, Эрн?

– Ну,- змрочна адказаў кіроўца.

Стэн развярнуўся ў сваім крэсле і сеў паклаўшы рукі на спінку, каб лепш бачыць Гары.

– Блэк, быў адным з самых крутых паплечцаў Сам-Ведаеш-Каго,- паведаміў ён

– Што? Вальдэморта?- не задумваючыся спытаўся хлопчык.

У Стэна на твары збялелі нават вугры, а Эрн тузануў стырно так, што каб ня трапіць пад калёсы аўтобуса ў бок адскочыў фермерскі дом.

– Ты насамрэч дзікун?- уз’енчыў Стэн.- якога, ты называеш яго імя?

– Ой, прабач,- паспешліва адказаў Гары.- Прабач. Я забыўся...

– Забыўся?!- слабым голасам вымавіў Стэн.- Я ледзь уласным сэрцам не рыгануў.

– Так, Блэк быў паплечнікам Самі-Ведаеце-Каго?- быццам просячы прабачэння працягваў Гары.

– Зразумела ж,- адказаў Стэн, працягваючы паціраць грудзі,- Да бабкі не хадзі. Кажуць, быў найбліжэйшым... калі малы Гары Потэр, скруціў Сам-Ведаеш-Каму галаву,- хлопчык зноў нервова прыгладзіў сваю чэлку,- Усіх паплечнікаў Сам-Ведаеш-Каго адлавілі, ці не так Эрні? Большасць з іх здагадалася, што з сыходам іх галоўнага, уся казка скончылася і сцішыліся. Алё не Сірыюс Блэк, калі Сам-Ведаеш-Хто дубца даў, ён вырашыў заняць яго месца.

– А калі Блэка нарэшце загналі ў кут пасярод вуліцы, дзе было дахалеры маглаў, ён ня доўга думаючы дастаў сваю палачку і падарваў палову вуліцы. Пацярпелі колькі чараўнікоў і з дзесятак маглаў што трапіліся пад ногі. Ці не жах? Але ці ведаеш як Блэк сябе трымаў?- драматычным шэптам спытаў Стэн.

– Як?- пацікавіўся Гары.

– Рагатаў,- працягваў кандуктар,- Папросту стаяў і рагатаў сабе. Ды калі да яго падляцела падмацоўка з Міністэрства магіі ён пайшоў з імі, бы так і трэба. Ды покі сыходзіў працягваў рагатаць. Таму што ён шалёнец, ці не так Эрн? Хіба не, не шалёнец?

– Нават, калі й ня быў, да таго як пайсці ў Азкабан... дык зараз дакладна,- ціхім павольным голасам адказаў Эрн,- Я лепш бы сябе падарваў, чым туды йсці. Лічу што... пасля таго, што ён зрабіў, так яму і трэба.

– Тады людзей даслалі, каб яго схапаць, ці так, Эрн?- працягваў Стэн,- Тут, бабах і ўся вуліца паперакоцаная і вакол дохлыя маглы. Што яны за прычыну выдумалі, Эрн?

– Выбух газу,- крэкнуў Эрні.

– І ось ён змыўся,- падагульніў кандуктар, яшчэ раз уважліва паглядзеўшы на газэтную выяву са змрочным тварам Блэка.- З Азкабану ані ніхто не змываўся, ці так, Эрн? І хай мяне халера, як ён гэта зрабіў? Жах, ці не? Думаю, яму ані не да спадобы зноўку стрэца з ахоўнікамі Азкабана, а, Эрн?

Эрні раптоўна ўздрыгануўся.

– Давай аб чым яшчэ пагаманім, Стэн, будзь добрым хлопцам. Мяне толькі ад узгадвання азкабанскай аховы, усяго круціць.

Стэн без ахвоты адклаў газэту. Гары глядзеў у вакно Начнога Омнібуса, яму было горш чым калі-небудзь. Ён уяўляў сабе, і нічога не магло адцягнуць яго ад гэтай думкі, як Стэн на працягу колькіх начэй распавядае сваім пасажырам.

– Ці вы чулі аб Гары Потэры? Той, які ўшчэнт раздзьмуў сваю цётку! Ён ехаў тут з намі, на Начным омнібусе, ці не так, Эрн? Змыцца жадаў...

Гары парушыў вядзьмарскія законы, як і Сірыюс Блэк. А хіба не дастаткова выпадку з цёткай Мардж, каб яго накіравалі ў Азкабан? Хлопчык анічога ня ведаў аб вядзмарскай турме, але ўсе размовы якія чуў на гэты конт, вяліся ў гэткім жа жахлівым тоне. Хогвартскі ляснічы Хагрыд толькі два месяцы правёў там у мінулым годзе. І Гары аніколі ў жыцці не забудзецца на жахлівы выраз яго твару, калі той даведаўся, куды яго накіроўваюць, а Хагрыд быў адным з найсмялейшых людзей, якіх Гары ведаў...

Начны Омнібус каціў сярод цемры пужаючы кусты, слупы, тэлефонныя будкі і дрэвы, а Гары ляжаў у сваім ложку, устрывожаны і няшчасны. Праз колькі часу Стэн успомніў, што хлопчык заплаціў за гарачы шакалад, але выпляскаў яго ўвесь на гарыну падушку, калі аўтобус зрабіў рэзкі скок з Англсі да Абердзіну. Адно за адным чараўнікі і вядзьмаркі ў халатах і хатніх чаравіках спускаліся з верхніх паверхаў, каб выйсці з аўтобуса. І ўсе яны выглядалі вельмі задаволенымі.

У рэшце рэшт адзіным пасажырам застаўся Гары.

– Ну чаго, Нэвіл,- паціраючы далоні спытаўся Стэн,- куды цябе даставіць ў Лондане?

– На Дыягон Алею,- адказаў хлопчык.

– Няма пытанняў,- сказаў кандуктар,- трымайся крапчэй...

БАХ!

І вось яны ўжо грукочаць па Чарынг Крос Роуд. Гары сядзеў, назіраючы, як будынкі і шапікі разбягаюцца са шляху Начнога Омнібуса. Неба пакрысе святлела. Хлопчык раздумваў дзе б стаіцца на пару гадзін, каб прыйсці ў момант адкрыцця Грынгатса і потым збегчы... куды, ён яшчэ ня ведаў.

Эрні націснуў на тормаз і Начны Омнібус сыпыніўся на прыпынку ля невялічкага і моцна патрапанага пабу “Дзіравы кацёл” за якім быў чароўны праход на Дыягон Алею.

– Дзякуй, - сказаў Гары кіроўцы.

Ён скокнуў з прыступкі і дапамог Стэну спусціць сваю валізу і савіную клетку на зямлю.

– Ну ўсё,- сказаў Гары,- Да наступнай сустрэчы!

Але Стэн не звярнуў на гэта ўвагі. Ён працягваў стаяць ў дзвярах, вытарэшчыўся на пакрыты ценямі ўваход у Дзіравы кацёл.

– Вось ты дзе, Гары,- адчуўся нечый голас.

І перш чым хлопчык паспеў развярнуцца, ён адчыў на сваём плячы руку. У гэты ж момант адчуўся крык Стэна:

– Ліха мяне бадай! Эрн, ходзь сюды! Хутчэй!

Хлопчык азірнуўся, каб пабачыць уладальніка рукі. Раптам ўсярэдзіне яго ўсё заільдзянела – ля яго стаяў уласнай персонай Карнэліюс Фадж – Міністр па магічных справах.

Стэн скокнуў на тратуар побач з імі.

– Як вы абазвалі Нэвіла, Міністр?- усхвалявана спытаў ён..

Фадж, невялічкага росту ладны чалавек апрануты ў доўгую мантыю у тонкую палоску, выглядаў змёрзлым і моцна стомленым.

Поделиться с друзьями: